У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Май 2017

Ананіч: У Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора

Ананіч: У Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора

3 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора. Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч сёння на адкрыцці 21-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем паўнацэнную нацыянальную інфармацыйную прастору", - сказала Лілія Ананіч. Яна дадала, што беларуская медыяпрастора з'яўляецца адкрытай, і гэта пацвярджае шырокая геаграфія ўдзельнікаў выстаўкі.

Ананіч: У Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора

Міністр падкрэсліла, што ў Беларусі дзяржава праяўляе клопат аб развіцці медыйнай сферы, гэта дае плён. У краіне больш за 1,6 тыс. нацынальных друкаваных СМІ і звыш 270 тэлерадыёпраграм. "Мы з'яўляемся адкрытай інфармацыйнай прасторай, у якую накіроўваюцца многія медыйныя патокі", - адзначыла Лілія Ананіч.

Ананіч: У Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора

Яна звярнула ўвагу, што на 21-й выстаўцы "СМІ ў Беларусі" будуць абмяркоўвацца праблемы развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Эксперты закрануць такую тэму, як прафесіяналізм і адказнасць медыя. "Медыйнае поле Беларусі заўсёды павінна заставацца прафесійным, адказным, падтрымліваць мірныя ўзаемаадносіны паміж краінамі і дзяржавамі", - сказала міністр.

Ананіч: У Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора

Лілія Ананіч выказала ўпэўненасць, што выстаўка падорыць новыя творчыя кантакты і сустрэчы.

У адкрыцці выстаўкі прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, які зачытаў прывітанне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Сярод пачэсных гасцей форуму Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, старшыня Асацыяцыі нацыянальных інфармацыйных агенцтваў краін Прычарнамор'я (ПАНІА), генеральны дырэктар Балгарскага тэлеграфнага агенцтва (БТА) Максім Мінчаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс