У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Чэр 2014

Ананіч: Сумленная і адказная журналістыка сёння як ніколі патрэбна грамадству

Ананіч: Сумленная і адказная журналістыка сёння як ніколі патрэбна грамадству

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумленная і адказная журналістыка сёння як ніколі патрэбна грамадству. Такое меркаванне выказала сёння журналістам першы намеснік міністра інфармацыі, старшыня аргкамітэта Беларускага міжнароднага медыяфоруму Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сумленная, праўдзівая, адказная журналістыка сёння як ніколі патрэбна, - адзначыла Лілія Ананіч. - Патрэбна журналістыка, якая працуе на стварэнне, дапамагае сусветнай супольнасці ў вырашэнні самых складаных задач".

Яна таксама выказала меркаванне, што беларускія СМІ павінны паказваць прыклад высокай патрыятычнай журналістыкі. "Мы беражліва расцім нашу беларускую дзяржаву, таму што бачым, як няпроста ствараць у свеце", - сказала першы намеснік міністра.

Гаворачы аб IX Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету", Лілія Ананіч адзначыла, што мерапрыемствы такога ўзроўню не толькі даюць магчымасць прадстаўнікам СМІ ўстанаўліваць кантакты, але і садзейнічаюць лепшаму разуменню паміж краінамі і народамі. Яна звярнула ўвагу, што ў бягучым годзе форум сабраў рэкордны склад удзельнікаў з 26 дзяржаў, сярод якіх грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, палітолагі, эксперты, медыяперсоны. Зацікаўленасць праяўлена дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным у Беларусі. "Голас медыяфоруму прагучыць на ўсіх інфармацыйных стужках многіх краін блізкага і далёкага замежжа", - упэўнена старшыня аргкамітэта.

Беларускі міжнародны медыяфорумБеларускі міжнародны медыяфорум - буйнейшы і па-свойму ўнікальны праект на прасторы краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. За гады свайго існавання ён стаў знакавай пляцоўкай абмену думкамі, выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый з удзелам экспертна-медыйнай супольнасці па актуальных праблемах сучаснага свету. Сярод тэм, якія абмяркуюць эксперты ў бягучым годзе, "Суверэнізацыя і інтэграцыя. Еўразійскі эканамічны саюз як платформа стварэння новага свету", "Сусветная камунікацыя ў кантэксце шматпалярнага свету", "Выклікі і пагрозы XХI стагоддзя. Роля міжнароднай супольнасці ў прадухіленні канфліктаў і войнаў".

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, Беларускі саюз журналістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску