У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Ліп 2015

Ананіч: "Славянскі базар" - гордасць сусветнага фестывальнага руху

Ананіч:

10 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. "Славянскі базар" - гордасць сусветнага фестывальнага руху. Такое меркаванне выказала сёння ў Віцебску журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч пасля круглага стала "Культура і мастацтва як крыніца развіцця духоўна-маральных каштоўнасцей. Роля СМІ ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы славянскіх народаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліла, што віцебскі фестываль ілюструе адну з галоўных рыс славянскай традыцыі. "Славянская традыцыя - гэта быць разам, сумесна рабіць вялікія справы. Сёння "Славянскі базар" - гэта фестываль, якім ганарыцца ўвесь свет і кожны, хто мае да яго дачыненне", - сказала Лілія Ананіч.

Яна падкрэсліла, што Беларусь сцвярджае пазіцыі гуманізму, стварэння і кансалідацыі і цвёрда процістаіць агрэсіўным дэструктыўным працэсам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс