У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Кст 2016

Ананіч: Развіццё прыватнай ініцыятывы - вялікі рэзерв для росту эканомікі

Ананіч: Развіццё прыватнай ініцыятывы - вялікі рэзерв для росту эканомікі

31 кастрычніка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Развіццё прыватнай ініцыятывы з'яўляецца вялікім рэзервам для росту эканомікі. Гэта адзначыла 31 кастрычніка міністр інфармацыі Лілія Ананіч у час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Брэсцкая друкарня", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэмай сустрэчы сталі асноўныя напрамкі ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі ў сферы садзейнічання занятасці насельніцтва. Адным з прыярытэтаў дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады з'яўляецца стварэнне ўмоў для якаснага развіцця чалавечага патэнцыялу, здаровага і дастойнага жыцця насельніцтва. Распрацаваны ўрадам комплекс мер дае магчымасць дзяржаве пераадолець перыяд рэфармавання эканомікі і пры гэтым не дапусціць негатыўных вынікаў на рынку працы.

"Нам трэба цаніць дзяржаўную палітыку, дзе галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек. Праз інструмент сацыяльнай падтрымкі дзяржава дапамагае тым, хто мае патрэбу ў такой дапамозе: малазабяспечаныя, інваліды, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей. Разам з тым кожны працаздольны чалавек у першую чаргу павінен разлічваць на сябе. Вялікі рэзерв для эканомікі - развіццё прыватнай ініцыятывы. У грамадстве патрэбна ў большай ступені культываваць адказнасць за сябе, сваю сям'ю, калектыў, дзяржаву. Таму што ніхто не можа быць паспяховым, калі будзе настройваць сябе на ўтрыманства", - сказала Лілія Ананіч.

Асаблівую значнасць у дынамічна зменлівым свеце набывае ўзровень адукацыі, высокапрафесійная падрыхтоўка кадраў. "Трэба думаць, якія прафесіі будуць запатрабаваны на перспектыву. Ёсць такія, якія будуць актуальны заўсёды: урачы, настаўнікі, спецыялісты вытворчасці", - адзначыла яна. Міністр падкрэсліла, што канкурэнтаздольнасць, запатрабаванасць у прафесіі ў тым ліку вызначаецца адукацыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі