5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны неацэнны, і СМІ неабходна больш аб'ёмна асвятляць тэму 70-годдзя Вялікай Перамогі. Такое меркаванне сёння на калегіі Міністэрства інфармацыі Беларусі выказала Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Патрыятызм і гордасць за сваю краіну - гэта не проста словы, а дзяржаўная палітыка, якая праводзіцца ў Беларусі. Задача сродкаў масавай інфармацыі - данясенне гэтай важнейшай пазіцыі чытачам, гледачам, слухачам, лічыць міністр.
"Беларускі народ заплаціў дарагую цану, каб наблізіць Перамогу. Яна зараджалася ў гераічнай мужнасці бацькаў і дзядоў. Сёння ў краіне амаль 18 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. "Ніхто не забыты і нішто не забыта - гэта не проста лозунг, а пазіцыя дзяржавы", - падкрэсліла Лілія Ананіч.
Яна адзначыла, што Міністэрства інфармацыі актыўна падтрымае акцыю "Кветкі Вялікай Перамогі!", якая стане адной з цэнтральных у праграме мерапрыемстваў па святкаванні 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Паводле слоў міністра інфармацыі, вялікая работа вядзецца ў кнігавыданні, толькі ў апошнія дні ўбачылі свет некалькі кніг на ваенную тэму. Цікавым праектам стаў Міжнародны маладзёжны конкурс плаката патрыятычнай тэматыкі, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі сямі краін.