13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыйная сфера ў нядобрасумленных руках нясе выклікі і пагрозы. Аб гэтым заявіла сёння міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час урачыстага адкрыцця пленарнага пасяджэння XI Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Роля сродкаў масавай інфармацыі сёння вялікая ва ўсіх працэсах. Новыя інфармацыйныя тэхналогіі з'яўляюцца як вялікай карысцю, так і выклікамі і пагрозамі, якія стала несці ў сабе ў тым ліку і медыйная сфера, калі яна трапляе ў нядобрасумленныя рукі", - сказала Лілія Ананіч.
Міністр адзначыла, што, на жаль, медыйнае абмеркаванне канфліктаў і войнаў без беражлівага стаўлення да галоўнага - чалавечага жыцця, светаўладкавання і добрасуседства краін і народаў - адыгрывае адмоўную ролю.