Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Apr 2017

Ананіч: Дзень пісьменства надае новы імпульс развіццю такіх цэнтраў духоўнасці, як Полацк

Ананіч: Дзень пісьменства надае новы імпульс развіццю такіх цэнтраў духоўнасці, як Полацк

4 красавіка, Полацк /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Дзень беларускага пісьменства дае новы імпульс развіццю такіх цэнтраў духоўнасці, як Полацк. Такое меркаванне выказала журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч, пад старшынствам якой сёння ў Полацку прайшло пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні свята ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Полацк - наша святыня, калыска беларускай дзяржаўнасці. Ён заслугоўвае самай вялікай увагі. Такія гарады, якія з'яўляюцца цэнтрамі нашай духоўнасці, гісторыі, культуры, у час святочных і юбілейных мерапрыемстваў атрымліваюць новы імпульс развіцця", - адзначыла Лілія Ананіч.

Ананіч: Дзень пісьменства надае новы імпульс развіццю такіх цэнтраў духоўнасці, як ПолацкМіністр інфармацыі 4 красавіка ў Полацку таксама правяла прамую лінію і асабісты прыём грамадзян. Шмат пытанняў, якія прагучалі, таксама датычыліся тэмы святкавання Дня пісьменства, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзя Полацка. "Гэта неабыякавасць у пытаннях падрыхтоўкі горада Полацка да святочных і юбілейных дат, увага да роднага горада і імкненне да таго, каб ён быў яшчэ прыгажэйшы, вельмі важная", - падкрэсліла Лілія Ананіч.

Ананіч: Дзень пісьменства надае новы імпульс развіццю такіх цэнтраў духоўнасці, як ПолацкЯна адзначыла, што галоўнымі тэмамі Дня пісьменства якраз і стануць - 1155-годдзе беларускай дзяржаўнасці, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілеі класікаў літаратуры. "Безумоўна, усё гэта пераплятаецца не толькі ў кантэксце развіцця Полацкага краю, а ў кантэксце развіцця ўсёй нашай беларускай дзяржавы. Будзе шмат мерапрыемстваў на цэнтральнай пляцоўцы. Мы чакаем адкрыцця новага памятнага знака "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці". У гэтым годзе ўпершыню ў Полацку пройдзе ўжо ў новым статусе рэспубліканскі конкурс юных чытачоў "Жывая класіка". Ужо ідуць адборачныя туры ў школах, раёнах, потым у абласцях. Дзеці з усёй краіны прыедуць у Полацк чытаць жывую класіку - творы беларускіх літаратараў", - расказала Лілія Ананіч..

Горад Полацк. Пляцоўка правядзення Дня беларускага пісьменства

Горад Полацк. Пляцоўка правядзення Дня беларускага пісьменства

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі