У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2016

Ананіч: Дзень беларускага пісьменства - магчымасць выказаць удзячнасць за захаванне роднага слова

Ананіч: Дзень беларускага пісьменства - магчымасць выказаць удзячнасць за захаванне роднага слова

4 верасня, Рагачоў /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Дзень беларускага пісьменства - гэта магчымасць дзяржавы выказаць удзячнасць пісьменнікам, вучоным, літаратарам і ўсім, хто мае дачыненне да гэтага працэсу, за захаванне роднага слова. Такое меркаванне 4 верасня журналістам выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якое адбылося 4 верасня пасля цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства, - гэта вышэйшая ўзнагарода беларускім аўтарам. "Гэта ўдзячнасць дзяржавы за захаванне роднага слова, клопат аб ім", - падкрэсліла яна.

Таксама міністр нагадала, што ў кожным горадзе, дзе праходзіў Дзень пісьменства, засталіся знакавыя аб'екты. "Гэта тое свята, якое пакідае пасля сябе не толькі духоўны след, але і матэрыяльныя каштоўнасці. Але галоўнае, каб кожны, хто пабываў тут, задумаўся, як важна пераемнасць пакаленняў, калі вопыт і мудрасць, набытыя продкамі, перадаюцца патомкам", - сказала Лілія Ананіч.

Ананіч: Дзень беларускага пісьменства - магчымасць выказаць удзячнасць за захаванне роднага словаЯна адзначыла, што існуе своеабразнае першынство за тое, каб гэта свята прайшло менавіта ў тым ці іншым горадзе. Аднак прынцып адбору адзін - гэта павінен быць адзін з тых гарадоў, які ўнёс значны ўклад у гісторыю і культуру Беларусі. "Рагачоўшчына ўзгадавала не аднаго таленавітага майстра слова. Гэта дастойнае месца, і свята атрымалася дастойным і праходзіць на самым высокім узроўні", - рэзюмавала міністр.

 Да Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі выдала кнігу "Рагачоўшчына літаратурная", у якой сабраны творы паэтаў і празаікаў - ураджэнцаў гэтай зямлі. Лілія Ананіч падкрэсліла, што гэта ўклад дзяржавы ў духоўную скарбніцу рэгіёна.

Ананіч: Дзень беларускага пісьменства - магчымасць выказаць удзячнасць за захаванне роднага словаУ Дні беларускага пісьменства прымалі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі, дэлегацыі беларускіх дыяспар з 19 краін блізкага і далёкага замежжа, пісьменнікі і літаратары Беларусі і іншых краін. Святочная праграма налічвала каля 100 мерапрыемстваў. У горадзе працавалі тэматычныя павільёны і выстаўкі, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Нацыянальная бібліятэка Беларусі знаёміць гасцей з экспазіцыяй "500 гадоў беларускага кнігадрукавання", у цэнтры якой унікальныя прыклады беларускага кнігадрукавання XVII-XX стагоддзяў. Адбыліся фестываль кнігі і прэсы.

Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску