У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Крс 2016

Ананіч: Беларусы самі заўсёды вырашалі і будуць вырашаць свой лёс

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, і толькі беларусы самі заўсёды вырашалі і будуць вырашаць свой лёс. Гэты факт асабліва адзначыла сёння міністр інфармацыі Лілія Ананіч, адказваючы на пытанні журналістаў у час тэлемоста "Мінск-Масква", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, інфармацыйная прастора Беларусі сёння адкрытая: у краіне больш як 5 млн карыстальнікаў інтэрнэту. "Мы маем намер пашыраць сваю інфармацыйную прысутнасць усімі даступнымі сродкамі, праз сумесныя інтэграцыйныя праекты ў тым ліку плануем знаходзіць магчымасці па пашырэнні распаўсюджвання інфармацыі пра Беларусь у свеце. Гэта сёння трэба не толькі Беларусі, але і еўрапейцам, як паказала практыка, - падкрэсліла Лілія Ананіч. - Да нас прыязджаюць еўрапейцы, таму што мы міралюбівая і адкрытая краіна, у нас утульна, прыгожа, спакойна, мы гэтым даражым і будзем няўхільна гэтага прытрымлівацца".

Пры гэтым яна дадала: "Толькі беларусы самі заўсёды вырашалі і будуць вырашаць свой лёс. Свет сёння няпросты, ён будзе падкідваць новыя выклікі і пагрозы. Беларусь адбылася як незалежная дзяржава. Мы зробім усё для таго, каб у тых, хто ўчора сумняваўся, што беларусы могуць быць дастойнымі партнёрамі ў эканоміцы, хто ствараў перашкоды выезду за межы краіны ў тым ліку для беларускіх журналістаў, усе гэтыя сумненні рассеяліся. Беларусь заўсёды праводзіла шматвектарную знешнюю палітыку, заўсёды сумленна і адкрыта вуснамі Прэзідэнта гаварыла аб усіх з'явах і працэсах, якія адбываюцца ў свеце. Гэта не асаблівасць, гэта сутнасць і характар беларускай палітыкі і нашага Прэзідэнта".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс