У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Снж 2015

Ананіч: Беларуска-расійска-ўкраінская "Мінская ініцыятыва" дапаможа ў будаўніцтве гарманічнага міру

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійска-ўкраінскі праект "Мінская ініцыятыва" дапаможа ў будаўніцтве гарманічнага міру. Аб гэтым заявіла сёння журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч пасля канферэнцыі "Навука і культура ў сучасным дыскурсе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект "Мінская ініцыятыва" - гэта не проста дыскусійны клуб. Гэта сістэма ўзаемаадносін трох дзяржаў, дзе на навуковай, культурнай і інфармацыйнай пляцоўках будуць рэалізоўвацца тыя праекты, якія будуць дапамагаць будаваць гарманічны мір. Беларусь - краіна, якая змагла паказаць свету, што можна жыць без канфліктаў. Мы сёння здольны дапамагчы нашым суседзям, якія маюць патрэбу ў перагаворных пляцоўках", - сказала Лілія Ананіч.

Паводле слоў міністра, будзе распрацаваны пакет прапаноў для будучых сустрэч і праектаў. Лілія Ананіч дадала, што, ініцыіруючы такія праекты, Беларусь прадаўжае дапамагаць ва ўрэгуляванні ўкраінска-расійскага канфлікту, але ўжо ў гуманітарным вымярэнні.

Як паведамлялася, сёння ўдзельнікі канферэнцыі "Навука і культура ў сучасным дыскурсе" з Беларусі, Расіі і Украіны заснавалі праект "Мінская ініцыятыва", які нацэлены на актывізацыю навуковай і культурнай дзейнасці ў кожнай з краін і ў агульнай духоўнай прасторы праз напаўненне новым сэнсам трохбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс