Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Сак 2016

Ананіч: Беларусь і Пакістан за кароткі час змаглі дасягнуць значных вынікаў у супрацоўніцтве

Ананіч: Беларусь і Пакістан за кароткі час змаглі дасягнуць значных вынікаў у супрацоўніцтве

23 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан за кароткі перыяд часу змаглі дасягнуць значных вынікаў у двухбаковым супрацоўніцтве. Гэта адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, выступаючы на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята - Дня Пакістана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лілія Ананіч падкрэсліла, што Беларусь высока цэніць важную ролю Пакістана на міжнароднай арэне, яго намаганні па ўмацаванні бяспекі. "Беларусь разглядае Пакістан у ліку аднаго з прыярытэтных партнёраў у рэгіёне і імкнецца да развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва", - адзначыла міністр.

На яе думку, 2015 год стаў знакавым для беларуска-пакістанскіх адносін. Ключавую ролю ў пашырэнні двухбаковых кантактаў адыграў візіт у Пакістан Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, па выніках якога быў дасягнуты шэраг важных дамоўленасцей на вышэйшым узроўні і падпісаны двухбаковыя дакументы па развіцці супрацоўніцтва ў розных напрамках.

У мінулым годзе важнай падзеяй стаў візіт у Беларусь прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа. Трэцім важным візітам стала паездка беларускага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова ў гэту краіну.

"За год нашы краіны змаглі прайсці шлях, па якім многія ідуць дзесяцігоддзямі", - заўважыла міністр інфармацыі.

Яна таксама падкрэсліла, што за даволі кароткі перыяд часу створана добрая дагаворна-прававая база, дзейнічаюць сумесныя камісіі па гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Немалаважна, што ў мінулым годзе ў Пакістане быў створаны беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр. У гэтым годзе плануецца стварыць аналагічную ўстанову ў Мінску.

"Усе гэтыя крокі садзейнічаюць збліжэнню паміж нашымі краінамі", - упэўнена Лілія Ананіч.

На яе думку, пастаўленая лідарамі дзвюх краін задача нарасціць двухбаковы тавараабарот да $1 млрд з'яўляецца вельмі важнай для Беларусі. Над яе выкананнем працуюць розныя ведамствы і прадпрыемствы. Падпісаная Беларуссю і Пакістанам дарожная карта супрацоўніцтва дакладна вызначае перспектывы работы на каротка- і сярэднетэрміновую перспектывы.

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі Масуд Хан Раджы таксама адзначыў важнасць беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва. "Пакістан выступае за ўмацаванне дружбы з Беларуссю", - падкрэсліў дыпламат.

Ён канстатаваў дадатную дынаміку двухбаковых адносін. На яго думку, актыўны абмен візітамі садзейнічаў дынамічнаму развіццю сувязей.

Пасол расказаў аб поспехах Пакістана на міжнародным узроўні, а таксама аб тым, як пакістанскі народ на чале са сваім лідарам імкнецца да забеспячэння міру і бяспекі, стабільнасці ў краіне і рэгіёне. Паводле слоў дыпламата, Пакістан праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку і прыкладае вялікія намаганні для барацьбы з усімі формамі тэрарызму.

"Кіраўніцтва Пакістана намячае мірныя мэты развіцця на карысць народа сваёй краіны і народаў іншых дзяржаў", - адзначыў Масуд Хан Раджы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі