У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Стд 2017

Ананіч: Беларусь і Кітай актыўна супрацоўнічаюць у галіне кнігавыдання

Ананіч: Беларусь і Кітай актыўна супрацоўнічаюць у галіне кнігавыдання

23 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай актыўна супрацоўнічаюць у галіне кнігавыдання. Гэта адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, выступаючы на вечары з нагоды 25-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін у Доме дружбы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лілія Ананіч звярнула ўвагу на важнасць развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і КНР у розных сферах, у тым ліку па лініі кнігавыдавецтва. Яна нагадала, што для развіцця кантактаў у гэтым напрамку ёсць адпаведная дагаворна-прававая база, у прыватнасці, у 2005 годзе было падпісана пагадненне з прэс-канцылярыяй Дзяржсавета Кітая, якое прадугледжвае рэалізацыю кнігавыдавецкіх праектаў. Міністр інфармацыі адзначыла, што выдавецкім домам "Звязда" выпушчаны дзясяткі выдатных кніг, у тым ліку перакладаў кітайскіх аўтараў.

Адзін з новых праектаў - зборнік "Беларуска-кітайскія адносіны ва ўспамінах беларускіх паслоў". Яго ініцыятар - экс-пасол Беларусі ў Кітаі, кіраўнік Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анатоль Тозік. Ён расказаў, што ў кнізе сабраны ўспаміны ўсіх паслоў Беларусі ў Кітаі за 25-гадовы перыяд дыпадносін. У выданні расказваецца аб станаўленні і развіцці палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, а таксама аб фенаменальных поспехах Кітая ў розных сферах і актуальнасці вопыту гэтай краіны для Беларусі.

Выступаючы, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін выказаў меркаванне, што рэалізацыя сумесных праектаў у розных сферах дае магчымасць ажыццяўляць дамоўленасці, заключаныя на вышэйшым узроўні. Ён нагадаў, што для абодвух бакоў асабліва важнай з'яўляецца сумесная дзейнасць па кітайскай ініцыятыве эканамічнага пояса Шаўковага шляху. У гэтым праекце вялікае значэнне адводзіцца індустрыяльнаму парку "Вялікі камень". Дыпламат падкрэсліў, што Кітай і ў далейшым мае намер развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю на самым высокім узроўні.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел аўтары кнігі, прадстаўнікі МЗС, парламента, грамадскіх арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс