У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Снж 2015

Ананіч: Беларусь - дзяржава, якая працягвае руку дабра і міру ўсім краінам

Ананіч: Беларусь - дзяржава, якая працягвае руку дабра і міру ўсім краінам

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - дзяржава, якая працягвае руку дабра і міру ўсім краінам. Аб гэтым заявіла сёння міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час канферэнцыі "Навука і культура ў сучасным дыскурсе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - краіна, накіраваная на добрасуседскія ўзаемаадносіны не толькі з дзяржавамі былога СССР. Мы працягваем руку дабра і міру ўсім краінам. Сваёй палітыкай і практычнымі крокамі мы робім усё, каб будучыя пакаленні стваралі новы свет без войнаў і канфліктаў", - сказала Лілія Ананіч.

Сёння ў Мінску праходзіць канферэнцыя "Навука і культура ў сучасным дыскурсе" з удзелам экспертаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук, Дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расіі, Фонд развіцця "Інстытут еўразійскіх даследаванняў" пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Ананіч: Беларусь - дзяржава, якая працягвае руку дабра і міру ўсім краінам"У нашых краін ёсць агульная патрэбнасць рухацца насустрач адна адной. Культурныя і навуковыя праекты - гэта тыя тонкія ніці, якія звязваюць Беларусь, Расію і Украіну. Беларусь зноў выступае міратворчай пляцоўкай, але ўжо ў гуманітарным вымярэнні. Без духоўнага складніка немагчымы рух наперад", - адзначыла міністр інфармацыі.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, у сучасным свеце, калі палітычныя працэсы развіваюцца часам непрадказальна і канфлікты нярэдка перарастаюць у ваеннае процістаянне, вельмі важна знаходзіць ініцыятывы для прадаўжэння дыялогу, як бы гэта ні было складана. "Канфлікты і войны рана ці позна праходзяць, зацягваюцца раны. Але мы павінны сёння і цяпер рабіць усё, што ад нас залежыць, каб не толькі мінімізаваць наступствы канфліктаў, але і каб будучыя пакаленні ўсіх народаў мелі права і магчымасць жыць у міры", - дадала кіраўнік ведамства.

Канферэнцыя складаецца з трох дыскусійных блокаў, прысвечаных ключавым напрамкам грамадска-культурнага дыскурсу ў постсавецкіх дзяржавах: "25 гадоў незалежнасці. Доўгатэрміновыя напрамкі грамадска-культурнага дыскурсу ва ўсходнееўрапейскіх краінах былога СССР", "Вобраз іншага і яго карэкцыя ў сучасных рэаліях", "Магчымыя напрамкі і спецыфіка сучаснага дыскурсу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс