Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліп 2015

Ананіч: Адкрытасць інфармацыйнага поля - адна з галоўных задач у перыяд важнейшых грамадска-палітычных кампаній

Ананіч: Адкрытасць інфармацыйнага поля - адна з галоўных задач у перыяд важнейшых грамадска-палітычных кампаній

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытасць інфармацыйнага поля - адна з галоўных задач у перыяд важнейшых грамадска-палітычных кампаній. Такое меркаванне выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч у час прэзентацыі новага маладзёжнага праекта БРСМ "Адкрытыя дэбаты "Выбирай.by!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкрываецца новая старонка не толькі маладзёжнага руху Беларусі, але і новая старонка ў развіцці інфармацыйнай прасторы краіны. Сродкі масавай інфармацыі - друкаваныя, электронныя - сёння гэта тыя пляцоўкі, якія змяшчаюць у сабе ўсе патокі думак, меркаванняў і тым самым даюць магчымасць фарміраваць адносіны да грамадства, да жыцця, да дзяржавы", - сказала Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, адкрытае інфармацыйнае поле ў перыяды, калі ў краіне адбываюцца важнейшыя грамадска-палітычныя кампаніі, з'яўляецца адной з галоўных задач інфармацыйнай прасторы.

Лілія Ананіч таксама адзначыла, што вельмі важна чуць голас маладых людзей, якія з'яўляюцца равеснікамі суверэннай Беларусі. "Таму хто, як не моладзь Беларусі, сёння на такіх пляцоўках у ходзе дэбатаў скажа сваё важкае слова за працвітаючую Беларусь, за выбар на карысць Беларусі, на карысць мірнага, спакойнага, прыгожага жыцця ў краіне?" - сказала яна.

Паводле слоў міністра інфармацыі, сёння без умення адстаяць сваю жыццёвую пазіцыю нельга быць канкурэнтаздольным, паспяховым маладым чалавекам. Таму ўдзел у адкрытых дэбатах "Выбирай.by!" з'яўляецца цудоўнай магчымасцю праявіць сябе як асобу і сумеснымі намаганнямі ўмацаваць краіну. Акрамя таго, актыўная жыццёвая пазіцыя вельмі важна для фарміравання грамадзянскай супольнасці, для распаўсюджвання сапраўдных маральных каштоўнасцей і каштоўнасцей беларускай дзяржавы.

Лілія Ананіч павіншавала моладзь Беларусі, БРСМ з чарговай выдатнай ініцыятывай і паабяцала пры дапамозе інфармацыйных рэсурсаў садзейнічаць развіццю гэтага маладзёжнага праекта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі