У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Сак 2016

Амбразевіч: Беларусь пацвярджае прыхільнасць да ўдасканалення заканадаўства ў сферы правоў чалавека

Амбразевіч: Беларусь пацвярджае прыхільнасць да ўдасканалення заканадаўства ў сферы правоў чалавека

3 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь пацвярджае прыхільнасць да ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства і практыкі ў сферы правоў чалавека. Гэта адзначыў у сваім выступленні кіраўнік беларускай дэлегацыі, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч, які прыняў удзел у сегменце высокага ўзроўню 31-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

У сваім выступленні прадстаўнік Беларусі пацвердзіў прыхільнасць краіны да ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства і практыкі ў сферы правоў чалавека ў рамках раўнапраўнага супрацоўніцтва і дыялогу як непасрэдна з замежнымі дзяржавамі, так і праз міжнародныя арганізацыі. Адначасова была выказана ўпэўненасць у тым, што развіццё дзяржаўна-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў у напрамку дэмакратычных ідэалаў не можа адбывацца пад знешнім націскам і ў адрыве ад мясцовых рэалій.

У сувязі з гэтым Юрый Амбразевіч адзначыў важную ролю ўніверсальнага, аб'ектыўнага і невыбарчага механізма СПЧ - Універсальнага перыядычнага агляду, які дае магчымасць дасягаць паступальнага і ўстойлівага прагрэсу ў забеспячэнні ўсіх правоў чалавека. Другі цыкл гэтага агляду паспяхова пройдзены Беларуссю ў маі 2015 года.

Кіраўнік дэлегацыі Беларусі заклікаў Савет па правах чалавека актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця і ўмацоўваць сваю дзейнасць па аказанні тэхнічнай дапамогі і стварэнні патэнцыялу, грунтуючыся на кансультацыях з зацікаўленымі дзяржавамі і ўлічваючы ўжо існуючыя праграмы супрацоўніцтва з іншымі органамі і ўстановамі ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс