У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Стд 2019

Алон Шогам: адносіны Беларусі і Ізраіля больш сямейныя, чым палітычныя

Алон Шогам: адносіны Беларусі і Ізраіля больш сямейныя, чым палітычныя

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Ізраіля больш сямейныя, чым палітычныя, заявіў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам.

Гаворачы пра сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, Алон Шогам адзначыў, што яго дзейнасць адрозніваецца ад работы многіх іншых паслоў, паколькі Беларусь і Ізраіль звязваюць асаблівыя адносіны. "Нашы адносіны крыху іншыя: яны, можна сказаць, больш сямейныя, чым палітычныя, - растлумачыў ён. - Большасць часу я займаюся яўрэйскай абшчынай тут і беларускай - у Ізраілі, культурнымі ўзаемаадносінамі".

Паводле слоў пасла, ён стараецца развіваць "роднасную дыпламатыю, а не палітычную", што не заўсёды лёгка, таму што ўсё ж такі ў кожнай краіны ёсць свае інтарэсы. Але ў той жа час у Беларусі і Ізраіля шмат агульнага: абодва народы доўгі час жылі і прадаўжаюць жыць разам. "Яўрэйскія абшчыны заўсёды былі ў Беларусі. На нейкім этапе Гомель быў больш яўрэйскім горадам, чым Хайфа: больш за 60 працэнтаў насельніцтва ў ім былі яўрэі", - звярнуў увагу Алон Шогам.

У Ізраілі разумеюць гэту беларускую асаблівасць і цікавяцца ёю. "Там (у Ізраілі. - Заўвага БЕЛТА) шмат выхадцаў з Беларусі, якія паехалі туды, стварылі краіну і не забываюць, адкуль яны родам. Гэты сацыядэмаграфічны фактар ставіць мяне ў крыху іншае становішча ў параўнанні з астатнімі пасламі, - заўважыў дыпламат. - У нас у парламенце ёсць беларускае лобі, і гэта даволі сур'ёзная сіла. Я ведаю, што ў нас тут таксама ёсць добрыя сябры, якія іншым разам могуць нам у нечым дапамагчы або нешта параіць. Гэта важна для нас, мы гэта паважаем".

Такая сувязь паміж краінамі дала магчымасць Ізраілю запусціць так званы спадчынны турызм: ізраільцяне прыязджаюць у Беларусь і вывучаюць, як жылі тут яўрэі да Другой сусветнай вайны. Паводле слоў пасла, такі фармат турыстычных паездак карыстаецца значнай папулярнасцю. "У Беларусі няма ніводнага рэгіёна, дзе няма чагосьці цікавага для ізраільскага турыста. Мы стараемся не толькі вывучыць яўрэйскую тэматыку, але і паказаць саму Беларусь, яе прыроду, якая адрозніваецца ад нашай", - дадаў Алон Шогам.

Паводле яго слоў, Другая сусветная вайна яшчэ больш з'яднала яўрэяў і беларусаў, звязала народы яшчэ адной нябачнай ніткай. Цяпер краіны разам захоўваюць памяць пра тыя трагічныя гады і стараюцца перадаць яе новым пакаленням.

"Ізраіль на працянгу апошніх больш як 70 гадоў быў у нейкай ступені адказны за захаванне памяці аб Другой сусветнай вайне. Нам неабходна было хутка і эфектыўна сабраць інфармацыю пра яўрэяў, якія выжылі пасля гэтых падзей, зафіксаваць іх успаміны, бо такіх людзей з кожным годам становіцца ўсё менш і менш", - сказаў субяседнік.

У Беларусі гэтым пытанням таксама ўдзяляецца нямала ўвагі, таму афіцыйны Ізраіль тут выступае больш у якасці наглядальніка. "У Беларусі мемарыяльнай тэматыкай больш займаецца мясцовая абшчына і грамадзянская супольнасць пры падтрымцы дзяржавы. У розных краінах мы назіраем за гэтымі працэсамі і бачым, дзе ёсць добры прагрэс. На шчасце, я знаходжуся ў такім месцы, дзе сама дзяржава вядзе гэту тэму. Як краіне, якая была пабудавана на праху халакосту, нам гэта важна і прыемна бачыць", - рэзюмаваў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс