У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Жнв 2016

Алімпійская траса па веласпорце ў групавой гонцы будзе адной з самых складаных

Алімпійская траса па веласпорце ў групавой гонцы будзе адной з самых складаных

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійская траса па веласпорце ў групавой гонцы будзе адной з самых складаных. Такое меркаванне выказала вядучая беларуская велагоншчыца ў гэтым відзе Алёна Амялюсік, якая праводзіць ужо трэніроўкі ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе БЕЛТА.

"Траса вельмі складаная, але цікавая. Мне спадабалася. Калі едзеш, то адкрываюцца вельмі прыгожыя віды на пляжы, акіян, горы, статую Ісуса Хрыста. У час прыпынкаў да нас падбягаюць малпачкі і выпрошваюць ежу. Яны вельмі забаўныя. Але мы былі пільныя і блізка да іх не падыходзілі", - расказала прэс-службе НАК Алёна Амялюсік.

У Алімпійскую вёску таксама прыбылі ўжо два вядучыя беларускія велагоншчыкі Васіль Кірыенка і Канстанцін Сіўцоў.

Маршрут для гонак па шашы пракладзены каля ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна ўздоўж знакамітых пляжаў Капакабана, Іпанема, Бара. Групавая гонка ў мужчын працягласцю 240 км адбудзецца 6 жніўня. Жаночая групавая гонка на шашы працягласцю амаль 138 км пройдзе 7 жніўня.

Індывідуальныя гонкі на час у мужчын і жанчын намечаны на пяты спаборніцкі дзень Алімпіяды, 10 жніўня. Жанчынам трэба будзе пераадолець адлегласць 29,8 км, а мужчыны праедуць 54,5 км індывідуальнай гонкі на час.

Алёна Амялюсік з'яўляецца чэмпіёнкай першых Еўрапейскіх гульняў у Баку ў групавой гонцы. Васіль Кірыенка стаў чэмпіёнам свету ў індывідуальнай гонцы на час у амерыканскім Рычмандзе і быў прызнаны лепшым спартсменам Беларусі 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску