У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Май 2013

Аляксей Мілер: Віцебск можа стаць пастаяннай пляцоўкай для фестываляў "Газпрама"

Аляксей Мілер: Віцебск можа стаць пастаяннай пляцоўкай для фестываляў

15 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебск можа стаць пастаяннай фестывальнай пляцоўкай "Газпрама". Аб гэтым заявіў журналістам старшыня праўлення ААТ "Газпрам" Аляксей Мілер вечарам 14 мая ў Віцебску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню карпаратыўнага фестывалю "Факел", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прымаючы рашэнне аб правядзенні "Факела" ў Віцебску, кіраўніцтва кампаніі "Газпрам" асобна агаворвала, што пры выстаўленні па выніках яго правядзення гораду адзнакі "выдатна" будзе разглядацца магчымасць далейшага правядзення фестывалю ў Беларусі", - сказаў Аляксей Мілер.

У гэтым годзе карпаратыўны фестываль "Факел" самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў даччыных таварыстваў і арганізацый ААТ "Газпрам" упершыню праходзіць у Беларусі. Правядзенне яго тут стала магчымым дзякуючы ўваходжанню "Белтрансгаза" у склад "Газпрама" ў якасці даччынай кампаніі "Газпрам трансгаз Беларусь". Выбар Віцебска ў якасці асноўнай канцэртнай пляцоўкі абумоўлены шэрагам фактараў. "Горад мае вельмі моцныя фестывальныя традыцыі. У яго ёсць вопыт правядзення вялікіх мерапрыемстваў высокага ўзроўню, развіта адпаведная сетка інфраструктуры, якая за кароткі прамежак часу была прыведзена ў адпаведнасць з нашымі патрабаваннямі, а яны самыя высокія", - падкрэсліў Аляксей Мілер. Ён таксама адзначыў, што сёння "Факел" - гэта форум міжнароднага ўзроўню, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі з Францыі, Славеніі, Аўстрыі і Кітая. Фестываль мае масавы характар, накіраваны на ўмацаванне духоўных каштоўнасцей, садзейнічае захаванню і развіццю нацыянальнага мастацтва, прызначаны падтрымліваць маладыя таленты і наватарства ў галіне культуры. Яго правядзенне ў Віцебску, безумоўна, паслужыць умацаванню дружбы брацкіх народаў, упэўнены кіраўнік "Газпрама".

Увагу на высокім узроўні тэхнічнага забеспячэння фестывалю акцэнтаваў таксама першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, нягледзячы на званне культурнай сталіцы Беларусі і шматгадовы вопыт правядзення розных фестываляў, да прыёму гасцей і ўдзельнікаў "Факела" Віцебск рыхтаваўся асабліва старанна і дасканала. На падрыхтоўку і прывядзенне ў парадак інфраструктуры, канцэртных пляцовак, гасцініц быў накіраваны значны аб'ём інвестыцый. Уладзімір Сямашка адзначыў таксама аднадушнасць і аператыўнасць пры вырашэнні ўсіх пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай горада да фестывалю, з боку "Газпрама".

Заключны тур V Карпаратыўнага фестывалю "Факел" ААТ "Газпрам" праходзіць у Віцебску 13-19 мая. Паводле слоў намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра Цярэнцьева, гэтымі днямі горад прымае 2,7 тыс. гасцей, у тым ліку 1,3 тыс. удзельнікаў форуму, якія пражываюць у Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку, Віцебскім і Гарадоцкім раёнах. "За кароткі прамежак часу па падрыхтоўцы горада мы паспелі зрабіць вельмі шмат. Гэта была добрая, дакладная, зладжаная работа Віцебскага аблвыканкама, гарвыканкама, ААТ "Газпрам" і ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", - дадаў Уладзімір Цярэнцьеў, выказаўшы ўдзячнасць "Газпраму" за фінансавую дапамогу ў падрыхтоўцы форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску