Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Стд 2013

Аляксей Яшын: Здорава, што праводзяцца такія спаборніцтвы, як Калядны турнір у Мінску

Аляксей Яшын: Здорава, што праводзяцца такія спаборніцтвы, як Калядны турнір у Мінску

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы форвард расійскай дружыны Аляксей Яшын, які далучыўся да сваёй каманды па ходу IX Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, прызнаўся журналістам, што ўпершыню ўдзельнічае ў такіх спаборніцтвах і адзначыў іх добрую арганізацыю і святочную атмасферу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

7 студзеня ў фінале Каляднага турніру каманда Прэзідэнта Беларусі з лікам 5:2 узяла верх над зборнай Расіі, якая сфарміравана на аснове аматарскай дружыны "Газпрам экспарт".

"У фінальным матчы атрымалася хуткая гульня. Беларуская каманда мае перавагу за кошт больш маладога ўзросту хакеістаў. Мы ж атрымліваем задавальненне ад таго, што сабраліся разам. Вы самі бачыце, што сабраўся поўны стадыён, гэта сведчыць аб цікавасці гледачоў. Вельмі здорава, што такія турніры праходзяць. Калядны турнір называюць неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод аматараў? Мне складана што-небудзь сказаць наконт гэтага, бо я першы раз удзельнічаю ў аматарскіх спаборніцтвах. А вось арганізацыя турніру вельмі добрая, усё на ўзроўні", - сказаў Аляксей Яшын, які завяршыў прафесійныя выступленні толькі ў мінулым сезоне, калі гуляў за маскоўскі ЦСКА ў чэмпіянаце КХЛ.

Увогуле за плячыма 39-гадовага Аляксея Яшына 12 сезонаў у НХЛ за "Атаву" і "Нью-Ёрк Айлендэрс", золата (1993) і бронза (2005) чэмпіянатаў свету, серабро (1998) і бронза (2002) Алімпіяд у складзе зборнай Расіі, тытулы чэмпіёна СНД (1992) і Расіі (1993) з маскоўскім "Дынама", бронза (2005) і серабро (2008) чэмпіянатаў Расіі, серабро (2009) чэмпіянату КХЛ ў складзе яраслаўскага "Лакаматыва". Трохразовы ўдзельнік Матчаў зорак НХЛ (1994, 1999, 2002) і КХЛ (2009, 2010, 2011).

У рэгулярных чэмпіянатах НХЛ правёў 850 матчаў і набраў 781 (337+444) бамбардзірскі бал, у Кубках Стэнлі - 48 паядынкаў і 27 (11+16) ачкоў. У чэмпіянатах КХЛ - 207 матчаў і 164 (63+101) балы, у Кубках Гагарына - 27 (11+16) ачкоў у 30 гульнях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі