У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Май 2013

Аляксандр Жук: стабільнае і прагрэсіўнае развіццё сістэмы адукацыі - стратэгічны прыярытэт Беларусі

Аляксандр Жук: стабільнае і прагрэсіўнае развіццё сістэмы адукацыі - стратэгічны прыярытэт Беларусі

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стабільнае і прагрэсіўнае развіццё сістэмы адукацыі з'яўляецца стратэгічным прыярытэтам Беларусі, ад якога залежыць устойлівасць усіх галін эканомікі, грамадства і дзяржавы ў цэлым. Такое меркаванне выказаў 16 мая на інфармацыйна-адукацыйным семінары першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Высокаадукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя спецыялісты - асноўны рэсурс нашай краіны", - сказаў Аляксандр Жук. Дзяржаўная праграма развіцця вышэйшай адукацыі Беларусі на 2011-2015 гады вызначыла стратэгічныя напрамкі мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў кантэксце міжнародных тэндэнцый, у першую чаргу еўрапейскіх краін. "Сучасны ўзровень эканомікі становіцца настолькі навукаёмістым, што для забеспячэння далейшага развіцця патрабуюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты, здольныя да інавацыйнай дзейнасці", - сказаў ён.

Аляксандр Жук адзначыў, што за гады суверэнітэту Беларусі колькасць студэнтаў павялічылася да 475 чалавек на 10 тыс. насельніцтва, што параўнальна з паказчыкамі еўрапейскіх дзяржаў. Масавы характар вышэйшай адукацыі абумоўлены тым, што ў краіне з экспартаарыентаванай эканомікай (70 працэнтаў прадукцыі і паслуг арыентаваны на экспарт), якая не мае значных прыродных рэсурсаў, чалавечы капітал з'яўляецца адным са стратэгічных рэсурсаў дзяржавы. "І сёння мы можам з задавальненнем канстатаваць, што сістэма вышэйшай адукацыі нашай краіны - гэта, у асноўным, сістэма ўніверсітэцкага тыпу", - адзначыў Аляксандр Жук. Цяпер установы вышэйшай адукацыі, усяго іх 54, функцыянуюць у кожным рэгіёне краіны. Гэта дае магчымасць прагназаваць, планаваць і забяспечваць кадравыя патрэбы рэгіёнаў у спецыялістах.

ВНУ краіны маюць больш за 1,8 тыс. дагавораў аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі з замежнымі партнёрамі з 58 краін свету. Развіццё міжнародных сувязей універсітэтаў стварае ўмовы для рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм, якія садзейнічаюць канверсоўнасці беларускіх дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, іх прызнанню на міжнародным узроўні, уключэнню айчынных універсітэтаў у міжнародныя рэйтынгі і іншыя адукацыйныя праекты. Цяпер сумесныя адукацыйныя праграмы рэалізуюцца ў 13 беларускіх універсітэтах у партнёрстве з універсітэтамі Францыі, Кітая, Швецыі, Германіі, Літвы і іншых краін у розных галінах падрыхтоўкі спецыялістаў.

Як лічыць Аляксандр Жук, Беларусь зарэкамендавала сябе ў якасці надзейнага і актыўнага партнёра ў фарміраванні агульнай адукацыйнай прасторы з шэрагам суседніх дзяржаў у рамках такіх міждзяржаўных аб'яднанняў, як СНД, ЕўрАзЭС. Многія дзяржавы - удзельніцы гэтых аб'яднанняў ужо ўключаны ў працэс пабудовы Еўрапейскай адукацыйнай прасторы, а названыя рэгіянальныя агульныя адукацыйныя прасторы грунтуюцца на элементах Балонскага працэсу. Гэта сведчыць, што Беларусь падзяляе і фактычна рэалізуе прынцыпы пабудовы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс