У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Стд 2015

Аляксандр Мядзведзеў: Калядны хакейны турнір цікавы як аматарам, так і прафесіяналам

Аляксандр Мядзведзеў: Калядны хакейны турнір цікавы як аматарам, так і прафесіяналам

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі цікавы як аматарам, так і прафесіяналам. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў капітан каманды Расіі Аляксандр Мадзведзеў.

"Кожны раз у Калядным хакейным турніры прымаюць удзел цікавыя каманды, ёсць навічкі. Гэта здорава, таму што ветэраны хакея маюць магчымасць гуляць на самым высокім узроўні, а аматары вучацца, гуляючы з прафесіяналамі. Вельмі мала турніраў, якія маюць такую гісторыю", - сказаў Аляксандр Мядзведзеў.

Капітан каманды Расіі Аляксандр Мадзведзеў з кубкам пераможцаўРасійскі хакеіст дадаў, што на турніры яго каманда з задавальненнем адгуляла кожны матч. "Не важна - першая гэта сустрэча ці фінал. Важна гуляць на поўную і не расслабляцца", - лічыць ён.

У сваю чаргу нападаючы латвійскай дружыны Яніс Томанс звярнуў увагу, што спаборніцтва арганізавана на самым высокім узроўні. "Наша каманда ўпершыню прымае ўдзел у Калядным турніры аматараў хакея. Вядома, мы не такія прафесіяналы, якія ёсць у іншых зборных, - за іх гуляюць знакамітыя ігракі. Але гэта надае нам асаблівую цікавасць да гульняў. Быць на лёдзе сярод майстроў - адно задавальненне", - адзначыў спартсмен.Каманда Расіі на Калядным міжнародным турніры аматараў хакея

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс