Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Apr 2014

Аляксандр Лукашэнка: У новых гасцініцах неабходна максімальна выкарыстоўваць беларускую прадукцыю

Аляксандр Лукашэнка: У новых гасцініцах неабходна максімальна выкарыстоўваць беларускую прадукцыю

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новых гасцініцах неабходна максімальна выкарыстоўваць беларускую прадукцыю, у тым ліку мэблю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які сёння прыняў удзел у адкрыцці пабудаванага да ЧС па хакеі атэля "Рэнесанс Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з атэлем, умовамі пражывання гасцей. На перыяд правядзення ЧС тут размесцяцца дэлегацыі шасці краін-удзельніц: хакейныя каманды Канады, Нарвегіі, Славакіі, Даніі, Чэхіі і Швецыі.

Атэль "Рэнесанс Мінск"Як праінфармавалі Прэзідэнта, новая гасцініца мае больш як 260 сучасных нумароў усіх катэгорый (ад стандартнага да прэзідэнцкага люкса) і разлічана на 390 месц. Усе гасцінічныя нумары для некурцоў. Да паслуг бізнес-кліентаў атэля некалькі канферэнц-залаў, кожная з якіх будзе аснашчана сучаснымі тэхналогіямі, у тым ліку аўдыя- і відэаабсталяваннем, абстляваннем для сінхроннага перакладу, тут змогуць праходзіць форумы, семінары, выстаўкі.

Атэль "Рэнесанс Мінск"Ва ўсіх нумарах гасцініцы ёсць высакаскорасны Інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне. Прадугледжаны таксама нумары для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 Для камфортнага знаходжання гасцям будзе прапанаваны сектар дадатковых паслуг - крыты басейн, джакузі і саўны, трэнажорная зала, фітнес-цэнтр, СПА, турпаслугі, міні-бары, рэстаран.

Атэль "Рэнесанс Мінск"Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання атэля, калі зайшла размова аб якасці прадукцыі, сказаў, што беларуская прадукцыя "можа не заўсёды прыгожа ўпакавана, як на Захадзе, але па якасці - гэта тое, чаму Еўропе трэба вучыцца".

Атэль "Рэнесанс Мінск"Інвестыцыйны праект па будаўніцтве 4-зоркавай гасцініцы на тэрыторыі горада Мінска рэалізаваны ЗЗАТ "Маспрамбуд-Атэль". Эксплуатаваць гасцініцу пад брэндам міжнароднай кампаніі Marriot International будзе ЗАТ "МПБ-Атэль".

Атэль "Рэнесанс Мінск"Marriot International - міжнародная кампанія, якая працуе на рынку гасцінічных паслуг. Уключае 3,8 тыс. гасцініц 18 брэндаў, размешчаных у 72 краінах, у тым ліку ў Еўропе - больш як 300. Брэнд "Рэнесанс" з'яўляецца шматпрофільным брэндам кампаніі і прадстаўлены больш як 150 атэлямі ў дыяпазоне ад гістарычных будынкаў у Лондане да курортаў Карыбскага басейна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі