Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Чэр 2013

Аляксандр Лукашэнка: Сельская гаспадарка Беларусі развіваецца інавацыйным шляхам

Аляксандр Лукашэнка: Сельская гаспадарка Беларусі развіваецца інавацыйным шляхам

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў, гасцей і наведвальнікаў Беларускага аграпрамысловага тыдня з адкрыццём гэтага буйнейшага і аўтарытэтнейшага форуму аграрыяў краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Наша сельская гаспадарка, перапрацоўчая прамысловасць развіваюцца інавацыйным шляхам, аснову якога складаюць тэхніка-тэхналагічная мадэрнізацыя вытворчасці, рост ураджайнасці сельскагаспадарчых раслін і прадукцыйнасці жывёл, захаванне і павышэнне ўрадлівасці зямлі. Спецыялізаваная выстаўка самых сучасных дасягненняў аграрнай і тэхнічнай навукі, сельскагаспадарчага машынабудавання - гэта значны фактар іх паскоранага ўкаранення", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў узрастаючую цікавасць да такіх мерапрыемстваў, актыўны ўдзел у іх як беларускіх, так і замежных прадпрыемстваў і арганізацый.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў час Беларускага аграпрамысловага тыдня адбудзецца даверны абмен ведамі і вопытам, будуць заключаны ўзаемавыгадныя кантракты, зроблены важныя крокі на шляху развіцця прагрэсіўнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі