Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Крс 2014

Аляксандр Лукашэнка: Рэзультатыўнасць работы беларускіх вучоных будзе ацэньвацца па міжнародных крытэрыях

Аляксандр Лукашэнка: Рэзультатыўнасць работы беларускіх вучоных будзе ацэньвацца па міжнародных крытэрыях

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзультатыўнасць работы беларускіх вучоных стануць ацэньваць па міжнародных крытэрыях. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка на нарадзе з вядучымі вучонымі па пытанні перспектыў развіцця навукі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з бюджэту прадоўжыцца фінансаванне толькі тых напрамкаў, дзе склаліся вядомыя навуковыя школы, напрыклад, оптыкі, лазернай фізікі, цеплафізікі, біяарганічнай хіміі і матэрыялазнаўства. "Аднак меркаваць аб рэзультатыўнасці вашай работы у гэтай галіне будзем па міжнародных крытэрыях", - адзначыў Прэзідэнт.

У свеце сфарміравалася сістэма вызначэння ўзроўню даследаванняў. Яна грунтуецца на адсочванні індэксаў цытавання вучоных, іх удзелу ў значных міжнародных форумах, прысутнасці ў рэдкалегіях міжнародных часопісаў. "Гэтыя паказчыкі, а не апавяданні пра сябе любімых павінны стаць асновай ацэнкі вынікаў вашай працы", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да вучоных.

"Можна развіваць і іншыя напрамкі, усё, што вы палічыце патрэбным. Але з выкарыстаннем магчымасцей міжнароднага супрацоўніцтва і кааперацыі", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба падумаць аб прыцягненні да беларускіх праектаў замежных даследчыкаў з сусветнымі імёнамі, а таксама аб інтэграцыі беларускіх навуковых школ у міжнародную супольнасць за кошт вучоных-беларусаў, якія атрымалі прызнанне за мяжой.

"Але пры гэтым нельга забываць і аб "эфекце пыласоса", калі так званыя міжнародныя навуковыя праекты служаць сродкам выцягвання з краіны мазгоў. З такімі фактамі нам ужо давялося сутыкнуцца. Трэба стварыць сваю сістэму процідзеяння і адначасова "прыцягвання мазгоў", перадавых ідэй і тэхналогій", - адзначыў Прэзідэнт, дадаўшы, што гэтымі пытаннямі трэба заняцца ўраду і НАН.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што фундаментальныя навукі ў Беларусі разглядаюцца перш за ўсё як сродак падтрымання інтэлектуальнага ўзроўню грамадства і база вышэйшай адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі