Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Кст 2013

Аляксандр Лукашэнка: Рамантычная прыхільнасць да працы вельмі важная для сучаснай моладзі

Аляксандр Лукашэнка: Рамантычная прыхільнасць да працы вельмі важная для сучаснай моладзі

29 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Рамантычная прыхільнасць да працы вельмі важная для сучаснай моладзі. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння, выступаючы на маладзёжным форуме "Традыцыі. Моладзь. Будучыня", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, сёння часта са шкадаваннем або горыччу гавораць, што сучаснае маладое пакаленне стала больш прагматычным. "Мне здаецца, што гэта не больш чым знак часу. Прычым не магу адназначна сказаць, які менавіта знак - плюс ці мінус, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Бо прагматызм азначае не толькі карыслівасць і эгаізм. У яго ёсць і іншыя бакі - цвярозы погляд на жыццё, свабода ад ілюзій і пачуццё адказнасці за сваё цяперашняе і самае галоўнае будачае".

Паводле слоў Прэзідэнта, гэтыя рысы заўсёды былі ўласцівы заходняй моладзі, якая ўжо ў самым пачатку жыцця рыхтуе сябе да канкурэнтнай барацьбы ва ўмовах вельмі жорсткага рынку. "Але іх востра не хапала нашай моладзі, якая прывыкла спадзявацца на бацькоў, дзяржаву, а некаторыя - проста наўдачу", - заўважыў беларускі лідар.

"Сёння, хочам мы гэтага ці не, наша краіна існуе ва ўмовах глабальнага рынку, адкрытай эканомікі, а таму законы жорсткай канкурэнцыі распаўсюджваюцца і на нас. Нядрэнна, што ёсць частка маладых людзей, якая прыняла новыя правілы гульні. Іншая справа, якія менавіта вывады з гэтага зроблены", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што далёка не кожны малады чалавек засвоіў простую ісціну: у аснове, фундаменце ўсяго знаходзіцца толькі праца. "Складваецца вельмі трывожная сітуацыя. З аднаго боку, сярод моладзі няма асаблівай цікавасці да складаных навуковых дысцыплін. З іншага, - рабочыя спецыяльнасці таксама не ў вялікай пашане. Некаторыя не хочуць працаваць ні галавой, ні рукамі. Няма ўвогуле жадання працаваць, хочацца ўсяго шмат і адразу", - адзначыў Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што сярод удзельнікаў форуму няма ніводнага чалавека са знакам "мінус". "У нас ёсць тысячы, дзясяткі, сотні тысяч цудоўных, сумленных, самаадданых працаўнікоў. Іх пераважная большасць. Але нямала і гультаёў, што граху таіць, і п'яніц, і разгільдзяяў. Можна са мной не пагаджацца і спрачацца, але ёсць аб'ектыўныя факты. Наша прадукцыйнасць працы хранічна адстае не толькі ад еўрапейскіх краін і ЗША, але і ад многіх азіяцкіх дзяржаў", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Зразумела, гэта датычыцца не толькі моладзі. Але і сярод маладых у пашане не праца, а, хутчэй, іншыя рэчы - лёгкая нажыва, удача. Нават тыя, хто гатовы сумленна працаваць, успрымаюць працу не як радасць, не як магчымасць самарэалізацыі, а як цяжкую, вымушаную неабходнасць. Таму перш за ўсё ваш студатрадаўскі рух, ваша рамантычная прыхільнасць да працы вельмі важны для сучаснай моладзі", - упэўнены беларускі лідар.

Маладзёжны форум "Традыцыі. Моладзь. Будучыня"Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўдзельнікі студатрадаў павінны быць добрымі маякамі і арыенцірамі для ўсёй моладзі. "Дзякуючы вам (так і адбываецца) мы абавязкова прывучым і тую невялікую частку моладзі, якая не прывыкла працаваць, - сказаў кіраўнік дзяржаўны. - Спажыванне ўсё больш становіцца мэтай і сэнсам жыцця. Праца, прафесіяналізм і творчасць перамяшчаюцца на задворкі свядомасці. Вось і таму ваш студатрадаўскі рух, ваш працоўны пачын важныя для сучаснай моладзі".

Прэзідэнт адзначыў, што ў краінах, якія дасягнулі вялікіх вышынь у эканоміцы, існуюць зусім іншыя адносіны да працы: "Дробны, сярэдні ды і буйны бізнес на Захадзе, ва Усходняй Азіі - дзецішча людзей, апантаных не толькі і не столькі ідэяй абагачэння. Часцей імі рухае імкненне даказаць, што ты лепшы ў сваёй справе. Менавіта на такіх людзях - добрасумленных працавіках і прафесіяналах, а зусім не на спекулянтах і аферыстах - трымаюцца тыя дасягненні, якія ёсць у так званых развітых краінах", - адзначыў беларускі лідар.

У нас жа, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, многімі людзьмі бізнес быў зразуметы па-іншаму - як свет лёгкай нажывы з прысмакам зладзейскай рамантыкі.

"У савецкія часы прэстыж працы стараліся трымаць высока. На жаль, сама савецкая рэчаіснасць, якая часта спараджала ляноту і гультайства, падточвала гэту ідэалагічную ўстаноўку. Але сёння яна павінна стаць асновай светапогляду новага пакалення. Інакш у нас з вамі проста няма будучыні", - перакананы Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі