Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Mar 2014

Аляксандр Лукашэнка: Пазіцыя Беларусі па ўкраінскіх падзеях застаецца нязменнай

Аляксандр Лукашэнка: Пазіцыя Беларусі па ўкраінскіх падзеях застаецца нязменнай

12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пазіцыя Беларусі па ўкраінскіх падзеях застаецца нязменнай, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі па папярэдніх выніках першага этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацеў бы сказаць некалькі слоў аб той сітуацыі, якая непакоіць, зразумела, кіраўніцтва нашай краіны і беларускі народ. Вельмі шмат цяпер у сродках масавай інфармацыі ўдзяляецца гэтаму ўвагі, пачынаючы ад характарыстыкі самой абстаноўкі да нейкай спробы разварушыць Лукашэнку: чаму ён, ці бачыце, маўчыць і мы не вызначаемся адносна падзей, перш за ўсё якія адбываюцца ва Украіне", - адзначыў Прэзідэнт.

"Трэба сказаць, той, хто ўважліва сочыць за палітыкай і сітуацыяй, гэтага не скажа, таму што ў самым пачатку мы адназначна заявілі аб сваёй пазіцыі. І гэта пазіцыя кансалідаваная, гэта адзіная пазіцыя. Больш таго, міністру замежных спраў было даручана данесці нашу пазіцыю да сусветнай супольнасці і кіраўніцтва іншых дзяржаў, што і было зроблена. Такая пазіцыя застаецца на сёння нязменнай", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Нас, вядома, непакоіць абстаноўка, якая складаецца ва Украіне. Гэта наша краіна, гэта нашы людзі, гэта нашы браты. І я адкрыта скажу, што таго, што цяпер творыцца ва Украіне і з народам Украіны, народ Украіны не заслугоўвае, - падкрэсліў беларускі лідар. - Гэта гераічны народ, гэта народ, які ў пераважнай сваёй большасці змагаўся супраць фашызму, мы былі разам у апошняй вайне, і мы ў гэтай вайне перамаглі. Таму пазіцыя дзякуючы нашай гістарычнай памяці, нашай гісторыі, адназначная".

У гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусь і Украіна дасягалі тавараабароту амаль $7 млрд. "Гэта сведчыць аб вельмі цесных эканамічных адносінах паміж Беларуссю і Украінай", - адзначыў Прэзідэнт.

"Толькі называючы экспромтам некалькі момантаў, я магу задаць рытарычнае пытанне: якое кіраўніцтва і якую краіну не хвалявала б тое, што адбываецца ў суседзяў пры такой сітуацыі, пры такіх узаемасувязях? Вядома, нас гэта непакоіць", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі