Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Jul 2013

Аляксандр Лукашэнка: Недатыкальнасць прыватнага жыцця застаецца фундаментальным прынцыпам палітыкі Беларусі

Аляксандр Лукашэнка: Недатыкальнасць прыватнага жыцця застаецца фундаментальным прынцыпам палітыкі Беларусі

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Недатыкальнасць прыватнага жыцця, абарона асабістай прасторы чалавека былі, ёсць і будуць фундаментальнымі прынцыпамі палітыкі Беларусі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў Беларусі не імкнёмся кантраляваць прыватнае жыццё грамадзян. Больш таго, недатыкальнасць прыватнага жыцця, абарона асабістай прасторы чалавека былі, ёсць і будуць фундаментальнымі прынцыпамі нашай палітыкі. Мы не можам гэтага (парушэння недатыкальнасці прыватнага жыцця. - Заўвага БЕЛТА) дапусціць і з боку іншых дзяржаў. У гэтым праяўляюцца наша прыхільнасць да сапраўдных дэмакратычных прынцыпаў і, галоўнае, наша павага годнасці чалавечай асобы", - запэўніў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што новыя інфармацыйныя тэхналогіі і Інтэрнэт разам з вялікімі магчымасцямі нясуць таксама прамую пагрозу суверэнітэту не толькі асобных дзяржаў, але і кожнай асобы. І таму ёсць пацвярджэнні. "Злучаныя Штаты, абапіраючыся на вядучыя хай-тэк-карпарацыі, будуюць нябачаную ў гісторыі чалавецтва сістэму татальнага нагляду і кантролю", - сцвярджае Аляксандр Лукашэнка. Пры такім развіцці падзей гадоў праз дзесяць у звычайнага чалавека, дзе б ён ні знаходзіўся, ужо не застанецца прыватнага жыцця. Кожны яго рух, учынак, прыхільнасць будзе фіксавацца ўсёпранікальнай электронікай. "Яшчэ ўчора гэта здавалася фантастыкай. Але сёння мы бачым, што заўтра гэта можа стаць явай", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мяне часта крытыкавалі за тое, што я часам называю Злучаныя Штаты сучаснай дыктатурай. Мне ніколі не хацелася пакрыўдзіць або зняважыць гэту вялікую краіну. Але няўжо спробы татальнага сачэння ў сусветным маштабе не з'яўляюцца прыкметай дыктатарскіх і таталітарных замашак? І не толькі з боку ЗША, як мы бачылі апошнім часам", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі