У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Май 2013

Аляксандр Лукашэнка: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета з'яўляецца сапраўдным нацыянальным здабыткам

Аляксандр Лукашэнка: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета з'яўляецца сапраўдным нацыянальным здабыткам

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета з 80-годдзем з дня заснавання тэатра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш тэатр - наш гонар і сапраўдны нацыянальны здабытак. Яго гісторыя напоўнена яркімі адкрыццямі, незабыўнымі спектаклямі і нязгасным творчым гарэннем выдатных майстроў, якія прынеслі беларускаму мастацтву сусветную славу", - гаворыцца ў віншаванні.

"Сёння, як і дзесяцігоддзі таму, Вялікі тэатр захоўвае адданасць высокім эстэтычным ідэалам акадэмічнага мастацтва і ў той жа час застаецца надзвычай сучасным, адкрытым для смелых эксперыментаў і наватарскіх мастацкіх рашэнняў. Выдатная плеяда праслаўленых артыстаў і маладых талентаў паспяхова вырашае самыя складаныя творчыя задачы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што калектыў тэатра і ў далейшым будзе плённа служыць беларускай культуры, узбагачаючы яе скарбніцу бліскучымі прэм'ерамі і запальваючы новыя зоркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс