Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Сак 2014

Аляксандр Лукашэнка: на перагаворах з Аляксандрам Турчынавым мы знайшлі разуменне па ўсіх хвалюючых нас праблемах

Аляксандр Лукашэнка: на перагаворах з Аляксандрам Турчынавым мы знайшлі разуменне па ўсіх хвалюючых нас праблемах

29 сакавіка, Ляскавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Украіны, старшынёй Вярхоўнай рады Аляксандрам Турчынавым заявіў, што бакі знайшлі разуменне па ўсіх хвалюючых іх пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, на перагаворах з Аляксандрам Турчынавым, якія прадаўжаліся больш як тры гадзіны, абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскіх адносін. "Гэта былі вельмі карысныя перагаворы. Мы абмяняліся думкамі па ўсіх пытаннях. І я вельмі рады вынікам нашай сустрэчы. Мы знайшлі разуменне па ўсіх праблемах і хвалюючых нас пытаннях. Мы можам спакойна сёння раз'ехацца ў Мінск і Кіеў і быць задаволенымі тымі дамоўленасцямі, якіх мы тут дасягнулі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, калі паміж бакамі і было нейкае неразуменне, то толькі з-за няправільнай інфармаванасці па тых ці іншых праблемах. "Я ўдзячны таксама за тую адкрытасць і цеплыню, якую вы змаглі прыўнесці ў гэту нашу сустрэчу", - сказаў Прэзідэнт Беларусі, звяртаючыся да Аляксандра Турчынава.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бакам удалося дамовіцца па ўсіх пытаннях, і ў прыватнасці ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што раней на працягу некалькіх гадоў Аляксандр Турчынаў займаў пасаду першага віцэ-прэм'ер-міністра Украіны і з'яўляўся сустаршынёй беларуска-ўкраінскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Як я сёння мог пераканацца, ён добра помніць і ведае тыя праблемы, якія існавалі ў адносінах Украіны і Беларусі, і ён іх вельмі дакладна сёння ўсе пералічыў, - заўважыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Я пры падрыхтоўцы (да сустрэчы. - Заўвага БЕЛТА) таксама гэтыя праблемы ўзнімаў. Як аказалася, у нас ёсць вельмі вялікая патрэбнасць, калі мы недзе і праваліліся па якіх-небудзь напрамках, тэрмінова аднавіць нашы адносіны".

Прэзідэнт Беларусі расказаў, што ў сувязі з гэтым лідары дзвюх краін абмяркоўвалі праблемы транспартнага калідора ад Чорнага мора да Балтыкі. "Мы дамовіліся аб тым, што ў бліжэйшы час у рамках існуючай сёння камісіі мы разгледзім і, калі трэба, пральгатуем гэты транзіт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На перагаворах разглядалася пытанне закупак беларускім бокам электраэнергіі ва Украіне. "Мы ўсе добра разумеем, што ва Украіне вялікія магутнасці па вытворчасці электраэнергіі, і мы можам купляць лішкі. Мы таксама закранулі пытанне транзіту электраэнергіі праз Беларусь", - адзначыў беларускі лідар.

Акрамя таго, абмяркоўваліся работа сумесных прадпрыемстваў ва Украіне і Беларусі і планы па далейшым развіцці супрацоўніцтва ў гэтым напрамку. Беларусь гатова дапамагаць Украіне ў сферы сельскай гаспадаркі.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Аляксандру Турчынаву за тое, што ён адкрыта і сумленна праінфармаваў аб усіх тэндэнцыях і палітычных пытаннях, якія востра стаяць ва Украіне, аб тым, як усё адбывалася. "Для мяне многае было адкрыццём. Я вельмі шмат з першых вуснаў пачуў таго, аб чым я, на жаль, не ведаў і ведаць не мог. Я думаю, што гэта таксама ў скарбонку нашых добрых адносін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі