Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Снж 2013

Аляксандр Лукашэнка: Летапіс беларускай дзяржавы ствараўся пры непасрэдным удзеле журналістаў БелТА

Аляксандр Лукашэнка: Летапіс беларускай дзяржавы ствараўся пры непасрэдным удзеле журналістаў БелТА

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летапіс беларускай дзяржавы ствараўся пры непасрэдным удзеле журналістаў БелТА. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі калектыву БелТА з нагоды 95-годдзя з дня заснавання агенцтва, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За сваю доўгую гісторыю агенцтва змяніла некалькі назваў, але сутнасць яго работы засталася нязменнай - прадстаўленне дакладнай інфармацыі аб падзеях у краіне і свеце. Таму без перабольшання можна сказаць, што летапіс беларускай дзяржавы ствараўся пры непасрэдным удзеле журналістаў БелТА", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння БелТА як буйнейшая і аўтарытэтная крыніца аператыўнай інфармацыі аб Беларусі з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай медыясістэмы, садзейнічае пашырэнню пазітыўнага іміджу нашай дзяржавы за мяжой. Матэрыялы БелТА з'яўляюцца асновай для фарміравання інфармацыйнай прасторы краіны, выступаюць арыенцірам для беларускіх журналістаў, садзейнічаюць развіццю грамадзянскай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі