У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Сак 2014

Аляксандр Лукашэнка: Крым сёння з'яўляецца часткай Расіі, і ад прызнання або непрызнання гэтага факта нічога не зменіцца

Аляксандр Лукашэнка: Крым сёння з'яўляецца часткай Расіі, і ад прызнання або непрызнання гэтага факта нічога не зменіцца

23 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Крым сёння з'яўляецца часткай Расіі, і ад прызнання або непрызнання гэтага факта нічога не зменіцца. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Крым не з'яўляецца незалежнай дзяржавай, як тая ж Асеція, Абхазія і г.д. Крым сёння - частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мы свой пункт гледжання выказалі. Кажуць, што ён такі, каб і тых, і гэтых не пакрыўдзіць. А мы нікога не збіраемся крыўдзіць", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ад беларускага боку "ніхто не патрабуе прызнання Крыма і падтрымкі расіян або выступаць супраць гэтага". "Я шчыра гавару: ад мяне і ад нашых праўладных структур, МЗС ніхто гэтага не патрабуе", - сказаў беларускі лідар.

Што датычыцца развіцця сітуацыі ў далейшым, то Прэзідэнт адзначыў: "Я думаю, сітуацыя будзе развівацца дэ-факта, ці стане яна дэ-юрэ, прызнаюць гэта потым, ці будзе прызнавацца Крым як рэгіён Расійскай Федэрацыі - гэта ўжо няважна, Расію ж усе прызнаюць".

"Мы ў гэтыя нетры абсалютна не ўлазім, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта дрэнна, што давялося і ў тым ліку Расійскай Федэрацыі прымаць такія меры".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску