Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2014

Аляксандр Лукашэнка: Федэралізацыя прывядзе да расколу Украіны

Аляксандр Лукашэнка: Федэралізацыя прывядзе да расколу Украіны

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэралізацыя прывядзе да расколу і разбурэння Украіны як дзяржавы. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі выказаў у інтэрв'ю праграме "Сёння. Падагульняючая праграма" тэлекампаніі НТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі вы хочаце захаваць Украіну адзінай дзяржавай, а я хачу, каб Украіна была цэласнай маналітнай адзінай дзяржавай, вельмі гэтага хачу, то не трэба праводзіць федэралізацыю. Гэта заўтрашні раскол Украіны поўнасцю, гэта разбурыць дзяржаву", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння нібы гэта прыгожа, інтарэсы нейкіх рэгіёнаў будуць захаваны. Ну а заўтра? А заўтра ігракам асноўным магчыма будзе іграць на гэтай федэралізацыі. Ну што, я сяджу ў Харкаве або ў Луганску, увесь такі, амаль як прэзідэнт у Кіеве... Камусьці трэба на гэтым сыграць - сыграюць. І гэта прывядзе да разбурэння Украіны. Усе: і вы, і я, і ўнутры (ва Украіне. - Заўвага. БЕЛТА), і амерыканцы, якія цяпер інструктуюць іх, усе гэта разумеюць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Таму я нават не хачу дыскутаваць на гэту тэму. Я катэгарычна супраць федэралізацыі, таму што я за адзіную Украіну".

Разам з тым Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што на федэралізацыі Украіны можна было б сыграць, "каб не дапусціць тое, чаго мы баімся больш за ўсё з Расіяй, - гэта з'яўленне натаўскіх войскаў на тэрыторыі Украіны". "І ў выпадку федэралізацыі гэта можна было прадухіліць. Але я лічу, што мы іграць павінны па-вялікаму - мы павінны, захаваўшы цэласнасць Украіны, зрабіць так, каб нікому нават у галаву не прыйшло, што можна натаўцу ступіць ботам сваім на зямлю Украіны. Так, гэта праблема больш складаная, але рашэнні складаных пытанняў не ляжаць на паверхні, ніколі ў гісторыі гэтага не было", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Штурхаць Украіну на федэралізацыю цяпер, гэта вельмі небяспечна. Небяспечна ўсім: і Беларусі з Расіяй, і Захаду. Ніколі людзі з гэтым там не згодзяцца. Ніколі!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі