Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Снж 2013

Аляксандр Лукашэнка: Дзейнасць дзяржапарату павінна быць абсалютна празрыстай для грамадства

Аляксандр Лукашэнка: Дзейнасць дзяржапарату павінна быць абсалютна празрыстай для грамадства

10 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дзейнасць дзяржапарату павінна быць абсалютна празрыстай для грамадства. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскай нарадзе па вырашэнню праблемных пытанняў у будаўнічай галіне і ўдасканаленню работы з кіруючымі кадрамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніякіх закрытых для крытыкі тэм у рабоце дзяржапарату няма і быць не павінна. Інакш у краіне абавязкова наступіць застой", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Прэзідэнт заўважыў, што крытыка павінна быць канструктыўнай і не ператварацца ў беспадстаўнае крытыканства. "Такое стаўленне да людзей, якія сумленна служаць дзяржаве, недапушчальна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў гады перабудовы была разгорнута "кампанія па шальмаванню партыйных і савецкіх работнікаў", водгалас якой дагэтуль адчуваецца на ўспрыманні дзяржслужачых у грамадстве. "Я не хачу ідэалізаваць усіх савецкіх чыноўнікаў - сярод іх сустракаліся розныя людзі, але ўсё ж такі прыстойных работнікаў, сапраўдных прафесіяналаў, якія стварылі вялікую краіну, было значна больш. Нельга стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі