У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Крс 2013

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь значна ўзмацніла свой абаронны патэнцыял

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь значна ўзмацніла свой абаронны патэнцыял

29 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь значна ўзмацніла свой абаронны патэнцыял. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку ўзнагароджаных - вялікая група ваенных, служба якіх заслугоўвае падзякі. "У выніку вашай дзейнасці Беларусь значна ўзмацніла свой абаронны патэнцыял, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да іх. - Вы робіце вельмі вялікую справу, ад якой залежыць спакой і дабрабыт нашых грамадзян, суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны".

Высокіх званняў удастоены сёння дзеячы культуры. Павінен адзначыць, што цяпер гэта сфера ў Беларусі актыўна развіваецца. Рэалізаваны маштабныя праграмы музычнага і тэатральнага мастацтва. У культурнае жыццё краіны ўвайшлі буйныя праекты і міжнародныя фестывалі. Многія з вас выхавалі плеяду таленавіітых акцёраў і выканаўцаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў важнасць таго, што цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні свята Першамая. Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Ваш вопыт і адоранасць далі магчымасць дасягнуць вяршынь у вашай прафесіі і прынесці нашай краіне вялікую карысць у многіх сферах".

Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі самых розных галін. Гэта работнікі вытворчасці, будаўнікі, ваенныя, дзеячы культуры, навукі і адукацыі, дзяржаўныя служачыя, спартсмены. Усе - спецыялісты самага высокага ўзроўню, чыё майстэрства і выдатныя асабістыя якасці заслужылі павагу. У ліку лаўрэатаў таксама кіраўнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў, будаўнічых арганізацый і навуковых аб'яднанняў. На іх рахунку важкія дасягненні і поспехі ў нарошчванні вытворчага і інавацыйнага патэнцыялу Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску