Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Стд 2013

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь да 2015 года павінна дабіцца натуральнага прыросту насельніцтва

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь да 2015 года павінна дабіцца натуральнага прыросту насельніцтва

28 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь да 2015 года павінна дабіцца натуральнага прыросту насельніцтва. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь практычна выйшла ўжо на ўзровень натуральнага прыросту насельніцтва. Ён падкрэсліў, што гэта застаецца важнейшай задачай усёй медыцынскай галіны.

Як было даложана Прэзідэнту, за студзень-лістапад 2012 года паказчык нараджальнасці павялічыўся да 12,2 на 1 тыс. насельніцтва, што на 6 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2011 года. Паказчык дзіцячай смяротнасці знізіўся да 3,5 на 1 тыс. народжаных, што больш як на 10 працэнтаў перавышае паказчык 2011 года. Паказчык агульнай смяротнасці знізіўся на 7,6 працэнта і склаў 13,3 на 1 тыс. насельніцтва. Пры гэтым зніжэнне агульнай смяротнасці насельніцтва адбылося практычна па ўсіх групах захворванняў і ад знешніх прычын, у тым ліку паказчык смяротнасці працаздольнага насельніцтва знізіўся амаль на 18 працэнтаў. Натуральнае змяншэнне насельніцтва скарацілася ў 2,6 раза з 2,9 на 1 тыс. жыхароў за студзень-лістапад 2011 года да 1,1 за аналагічны перыяд 2012 года.

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко падкрэсліў, што ўпершыню за 20 гадоў адбылося найменшае змяншэнне насельніцтва. Паводле яго слоў, у мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася на 6 тыс. чалавек больш, а памерла на 9 тыс. менш. "Мы практычна выйшлі на ўзровень, калі ў нас пачнецца натуральны прырост насельніцтва", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў міністра аховы здароўя, у цэлым да 2015 года будзе завершана мадэрнізацыя аховы здароўя. У той жа час застаецца актуальнай праблема ложка-месц для Мінска. У сувязі з гэтым у сталіцы плануецца будаўніцтва яшчэ адной клінікі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на падрыхтоўку кадраў. Ён падкрэсліў, што кожны высакакласны спецыяліст павінен пакінуць пасля сябе не менш за тры вучні, якія маюць такія ж веды. "Для нас найважнейшая задача - гэта школа. Мы столькі грошай уклалі ў такія цэнтры, па ўсёй краіне іх адкрылі. Амаль паўтары сотні тысяч чалавек з 70 краін свету прыязджаюць сюды лячыцца - гэта ж аб чымсьці гаворыць. Таму трэба ствараць школы і не спачываць на лаўрах, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Тут створаны ўсе ўмовы, каб практыкаваць і развіваць навуку. Трэба збіраць па крупінках спецыялістаў і ствараць вельмі эфектыўную, моцную, навукаёмістую, з добрымі кадрамі школу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі