Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Снж 2012

Алена Купчына: Беларусь прывабная для еўрапейскага бізнесу

Алена Купчына: Беларусь прывабная для еўрапейскага бізнесу

6 снежня, Любляна /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прывабная для еўрапейскага бізнесу, паведаміла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, выступаючы 6 снежня ў Любляне на другім пасяджэнні міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь прывабная для еўрапейскага бізнесу, краіны ЕС, у сваю чаргу, для Беларусі з'яўляюцца крыніцай тэхналогій і інвестыцый", - адзначыла Алена Купчына. "Дынамічнае развіццё гандлёва-эканамічных сувязей - адзін з ключавых фактараў, які, несумненна, будзе стымуляваць працэс збліжэння Мінска і Бруселя", - дадала яна.

Намеснік міністра асабліва акцэнтавала ўвагу на тым, што Беларусі і Славеніі сумеснымі намаганнямі ўдалося пераадолець мінулагоднюю адмоўную дынаміку. У 2012 годзе назіраецца ўстойлівы дадатны рост тавараабароту паміж дзвюма краінамі, хоць і не настолькі хуткі, як хацелася б.

Алена Купчына праінфармавала ўдзельнікаў пасяджэння аб бягучай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Асноўнай мэтай беларускай мадэлі развіцця з'яўляецца пабудова сучаснай канкурэнтаздольнай эканомікі, заснаванай на рэалізацыі інавацыйных ідэй, увасабленні лепшых вытворчых і тэхналагічных дасягненняў, высокай канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешнім рынках, цесным узаемадзеянні з партнёрамі на міжнароднай арэне, адзначыла яна. "У сувязі з гэтым набыты Славеніяй вопыт быў бы нам вельмі карысны", - лічыць намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Яна падкрэсліла, што ўрад Беларусі прымае беспрэцэдэнтныя меры па рэфармаванню і лібералізацыі эканомікі, якія атрымліваюць пазітыўную ацэнку з боку міжнародных структур. Так, у дакладзе Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі "Вядзенне бізнесу - 2013" (Doing Business - 2013) за год рэйтынг Беларусі вырас па 5 катэгорыях з 10. Наша краіна ўзнялася за гэты год з 69-й на 58-ю пазіцыю сярод 185 краін.

Алена Купчына адзначыла, што Беларусь таксама трапіла ў топ-10 вядучых краін-рэфарматараў, якія дасягнулі значнага паляпшэння ў плане вядзення бізнесу з 2005 года, заняўшы ў ім трэцюю пазіцыю. Работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца. Сёння стратэгічная задача - уваходжанне Беларусі да 2015 года ў трыццатку краін у рэйтынгу Сусветнага банка па найбольш спрыяльных умовах вядзення бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі