У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Май 2013

Алег Праляскоўскі: Беларускі міжнародны медыяфорум стаў пляцоўкай для фарміравання адзінай камунікацыйнай і гуманітарнай прасторы

Алег Праляскоўскі: Беларускі міжнародны медыяфорум стаў пляцоўкай для фарміравання адзінай камунікацыйнай і гуманітарнай прасторы

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі міжнародны медыяфорум за час свайго існавання стаў пляцоўкай для фарміравання адзінай камунікацыйнай і гуманітарнай прасторы. Аб гэтым сёння ў час адкрыцця ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску VIII па ліку медыяфоруму, тэма якога "Партнёрства ў імя будучага: гісторыка-культурная спадчына як фактар яднання", заявіў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міжнародны форум стаў значнай пляцоўкай, дзе мы выбудоўваем доўгатэрміновае плённае супрацоўніцтва ў медыйнай сферы, абменьваемся прафесійным вопытам і ідэямі для вырашэння агульных праблем, фарміруючы тым самым адзіную камунікацыйную і гуманітарную прастору. Мы ўсе разам фарміруем сумленную і адказную журналістыку", - адзначыў Алег Праляскоўскі.

Міністр інфармацыі падкрэсліў значнасць тэмы медыяфоруму-2013: "У эпоху імклівага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій культурны дыялог - гэта самы правільны шлях насустрач адзін аднаму".

У цырымоніі адкрыцця медыяфоруму прыняла ўдзел намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. "Гісторыка-культурная агульнасць - трывалая аснова для развіцця дружалюбных адносін ва ўсіх сферах. Тэма форуму асабліва актуальна ў свеце старшынства Беларусі ў СНД, дэвізам якога стала інтэграцыя на карысць чалавека", - сказала намеснік міністра замежных спраў.

Удзельнікаў медыяфоруму вітаў таксама старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Медыяфорум прадоўжыць сваю работу да 25 мая. Пленарнае пасяджэнне намечана на 23 мая ў гарадскім пасёлку Мір Гродзенскай вобласці. Сярод заяўленых у праграме медыяфоруму тэм: "Сродкі масавай інфармацыі: гістрычная місія ў захаванні і развіцці гісторыка-культурнай спадчыны", "Мова, нацыянальная літаратура як фактары суверэнітэту дзяржаў і яднання народаў".

Акрамя таго, у Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца летняя школа журналістыкі. У бягучым годзе яна пройдзе ў фармаце прэс-клуба на тэму: "Фарміраванне новага аблічча культурнай журналістыкі". Эксперты абмяркуюць пытанні ўдасканалення прафесійнага майстэрства журналістаў, павышэння прэстыжу культурнай журналістыкі, а таксама прыцягнення ўвагі да праблем і дасягненняў культуры праз СМІ. Акрамя таго, удзельнікі медыяфоруму азнаёмяцца з галоўнымі відовішчнымі культурнымі аб'ектамі краіны - Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета, Беларускім дзяржаўным цыркам.

На медыяфоруме пройдзе таксама міжнародны конкурс "Мастацтва кнігі" краін СНД. У Мінску ён адбудзецца ўпершыню. Конкурс, які ў гэтым годзе адзначае 10-годдзе, накіраваны на пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва кнігавыдаўцоў Садружнасці, павышэнне культуры кнігавыдання і развіццё кніжнага мастацтва, папулярызацыю лепшых дасягненняў выдавецкіх сістэм краін СНД, актывізацыю ўзаемаабмену духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі. Члены міжнароднага журы 24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі вызначаць лепшыя выданні па сямі конкурсных намінацыях: "Садружнасць", "Мая краіна", "Кнігі для дзяцей і юнацтва", "Культура. Навука. Адукацыя", "Арт-кніга", "Надрукавана ў Садружнасці", "Гран-пры".

Завершыць праграму медыяфоруму наведванне Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу, дзя адбудзецца эксперт-сесія "Аб'екты сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны ў кантэксце дзяржаўнай палітыкі развіцця рэгіёнаў".

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, Беларускі саюз журналістаў. Падтрымку мерапрыемству аказваюць Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, Выканаўчы камітэт СНД і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс