У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліс 2015

Аліеў: Стабільнасць Беларусі - галоўны паказчык яе поспеху

Аліеў: Стабільнасць Беларусі - галоўны паказчык яе поспеху

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадска-палітычная стабільнасць Беларусі - галоўны паказчык яе поспеху. Аб гэтым 28 лістапада на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў кіраўнік азербайджанскай дзяржавы Ільхам Іліеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Грамадска-палітычная стабільнасць, якая існуе ў Беларусі, - гэта галоўны паказчык поспеху і таксама галоўны залог, што гэты поспех будзе прадоўжаны. Мы як сябры гэтаму вельмі рады", - сказаў Ільхам Аліеў.

Ён падкрэсліў, што Беларусі ўдалося дабіцца гэтага ў няпросты час. "На эканамічны крызіс у многіх краінах накладаецца крызіс палітычны, у многіх краінах - ваенна-палітычны. Мы жывём у перыяд канфрантацыі, што дыктуе новы падыход да вырашэння міжнародных пытанняў", - адзначыў Прэзідэнт Азербайджана.

Для Азербайджана Беларусь - дружалюбная, брацкая дзяржава, сказаў Ільхам Аліеў і выказаў упэўненасць, што пасля гэтага візіту двухбаковыя адносіны будуць развівацца яшчэ хутчэй.

Паміж дзвюма краінамі склаліся адносіны самага высокага ўзроўню. "За ўсе гады актыўнага супрацоўніцтва, якое пачалося крыху больш як 10 гадоў таму, мы, лічу, ужо дастаткова адзін аднаго выпрабавалі ў розных сітуацыях - на трываласць, надзейнасць. І ніколі адзін аднаго не падводзілі", - падкрэсліў Ільхам Аліеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс