VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліс 2016

Аліеў: Беларусь і Азербайджан могуць за кароткі час павялічыць аб'ём тавараабароту

Аліеў: Беларусь і Азербайджан могуць за кароткі час павялічыць аб'ём тавараабароту

28 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан могуць за кароткі час павялічыць аб'ём тавараабароту пры правільнай арганізацыі работы. Аб гэтым Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы рады таму, як складваюцца адносіны. Але ўзровень узаемнага гандлю нас радаваць не можа. Мы сёння ўжо абмяняліся думкамі, як пашырыць дыяпазон супрацоўніцтва, наменклатуру і павялічыць тавараабарот. Для гэтага ёсць вельмі добры патэнцыял. Мы можам павялічыць узаемны экспарт за вельмі кароткі час, правільна арганізаваўшы работу", - упэўнены Ільхам Аліеў.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што Беларусь і Азербайджан з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі не толькі адзін для аднаго, але і для трэціх краін. "На міжнароднай арэне нашы краіны карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам з-за прынцыповай палітыкі і сумленнасці ў адносінах", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход