У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2015

Аліеў: Азербайджан лічыць Беларусь адным з самых блізкіх партнёраў у СНД і свеце

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан лічыць Беларусь адным з самых блізкіх партнёраў у СНД і свеце. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Генадзя Ахрамовіча, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час размовы лідар Азербайджана адзначыў высокі ўзровень адносін і ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі па ўсіх напрамках супрацоўніцтва, назваўшы Беларусь адным з самых блізкіх партнёраў на прасторы СНД і ў свеце, праінфармавалі ў МЗС.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў сваю чаргу падкрэсліў важнасць нарошчвання ўсебаковага ўзаемадзеяння, зрабіўшы ўпор на пашырэнні гандлёвых і кааперацыйных сувязей. "У гэтым кантэксце ён паведаміў аб намеры прасоўваць канкрэтныя ўзоры перспектыўнай навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі", - дадалі ў прэс-службе МЗС.

Бакі таксама агаварылі канкрэтныя механізмы рэалізацыі намечаных планаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс