У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Лют 2019

Альберс: вядучыя беларускія біятланісткі папраўляюцца і рыхтуюцца да ЧЕ

Альберс: вядучыя беларускія біятланісткі папраўляюцца і рыхтуюцца да ЧЕ

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя беларускія біятланісткі алімпійскія чэмпіёнкі Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава папраўляюцца пасля віруснай інфекцыі і рыхтуюцца да чэмпіянату Еўропы. Аб гэтым паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА галоўны суддзя маючага адбыцца адкрытага чэмпіянату Еўропы ў спарткомплексе "Раўбічы" Юрый Альберс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя перад дамашнім важным стартам складаная. Як вядома, наша каманда захварэла. Шукалі прычыну, дзе і як маглі спартсмены заразіцца. У выніку прыйшлі да высновы, што каманда захварэла пасля вяртання з Антхольца. Цяпер Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава папраўляюцца ўжо. Алімпійскія чэмпіёнкі правялі стралковую падрыхтоўку, заўтра выйдуць на лыжню. Тэмпература пакуль трымаецца ва Уладзіміра Чапеліна. Папярэдне да першай гонкі на чэмпіянаце Еўропы 20 лютага будуць рыхтавацца Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна і Ірына Кручынкіна, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялетнаў, Антон Смольскі і Мікіта Лабастаў", - расказаў Юрый Альберс.

Напярэдадні чэмпіянату Еўропы многія вядучыя біятланісты не паехалі на заакіянскія  этапы Кубка свету ў Канаду і ЗША, а засяродзіліся на падрыхтоўцы да выступлення ў Мінску і сакавіцкага чэмпіянату свету ў шведскім Эстэрсунде. Мацнейшым складам у "Раўбічах" выступіць мужчынская і жаночая зборныя Расіі, вядомыя біятланісты ёсць і ў заяўках каманд Нарвегіі, Германіі і Украіны. Усяго ў кантынентальным форуме плануецца ўдзел 160 біятланістаў і 135 біятланістак.

У спарткомплексе "Раўбічы" з 18 па 24 лютага 2019 года пройдзе біятлонны фестываль "Гонка легенд" і чэмпіянат Еўропы па біятлоне. У час турніру адбудуцца таксама праводзіны з вялікага спорту Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна. Раней у алімпійскім спартыўным комплексе "Раўбічы" праводзіліся чэмпіянаты свету і Еўропы па біятлоне. Пасля рэканструкцыі ў лютым 2015 года тут адбыўся 49-ы юніёрскі чэмпіянат свету.

Расклад чэмпіянату Еўропы:

20 лютага
16.00 - індывідуальная гонка (мужчыны);
19.30 - індывідуальная гонка (жанчыны);

21 лютага
16.00 - адзіночная змешаная эстафета;
19.00 - змешаная эстафета;

23 лютага
11.00 - спрынт (мужчыны);
14.00 - спрынт (жанчыны);

24 лютага
11.00 - гонка праследавання (мужчыны);
13.00 - гонка праследавання (жанчыны).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску