У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Май 2015

Айнарс Лерхіс: Уплыў і роля Беларусі ў забеспячэнні агульнаеўрапейскай бяспекі будуць станавіцца яшчэ больш прыкметнымі

20 мая, Рыга /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Уплыў і роля Беларусі будуць станавіцца яшчэ больш прыкметнымі ў пытаннях забеспячэння агульнаеўрапейскай бяспекі. Упэўненасць у гэтым выказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня праўлення Цэнтра даследаванняў усходнееўрапейскай палітыкі Айнарс Лерхіс, які ўдзельнічае ў медыяканферэнцыі ў Рызе, што праходзіць напярэдадні саміту "Усходняга партнёрства".

"Беларусь уносіць усё большы ўклад у забеспячэнне бяспекі Еўропы і ўсходнееўрапейскай прасторы, - сказаў Айнарс Лерхіс. - Раней здавалася, што Беларусь не настолькі актыўная ў гэтым працэсе, але апошнім часам мы бачым актывізацыю краіны, аб чым сведчыць і шырокае прадстаўніцтва ў мерапрыемствах саміту "Усходняга партнёрства", у тым ліку ў першай медыяканферэнцыі".

Старшыня праўлення цэнтра даследаванняў лічыць важным для Еўропы з пункту гледжання агульнаеўрапейскай бяспекі такую актыўную пазіцыю Беларусі. Ён таксама падкрэсліў ролю Беларусі ў пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне.

Айнарс Лерхіс дадаў, што пазіцыя Беларусі і тое, як яна бачыць развіццё сітуацыі ва Усходняй Еўропе, становіцца вельмі важным. "Галоўная пазітыўная тэндэнцыя - усё большае ўключэнне беларускай дзяржавы ў агульнаеўрапейскія працэсы. Прычым вельмі важна, што гэта двухбаковы працэс як з боку Еўрасаюза, а таксама ў рамках "Усходняга партнёрства". Гэта ўзаемны працэс збліжэння і праяўлення ўзаемных пунктаў гледжання ЕС і Беларусі. Спадзяюся, што гэта развіццё будзе паступовым", - сказаў старшыня праўлення цэнтра даследаванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс