У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Кст 2019

Адносіны Беларусі і Турцыі выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства - Дапкюнас

Адносіны Беларусі і Турцыі выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства - Дапкюнас

30 кастрычніка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Турцыі выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас у Мінску на ўрачыстым прыёме з нагоды нацыянальнага свята Турцыі - Дня Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы адносіны сапраўды выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Беларусь і Турцыя паспяхова супрацоўнічаюць на міжнароднай арэне, маюць супадаючыя або падобныя падыходы па шэрагу актуальных пытанняў, - сказаў Андрэй Дапкюнас. - Турцыя з'яўляецца адным з галоўных знешнепалітычных і эканамічных партнёраў Беларусі. Вельмі цёплыя дружалюбныя кантакты паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў, развітыя эканамічныя сувязі - усё гэта стварае трывалы фундамент для нашага далейшага ўзаемадзеяння".

Ён нагадаў, што ў бягучым годзе было шмат важных падзей у двухбаковых адносінах, у прыватнасці візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю, які "без перабольшання адкрыў новы этап у супрацоўніцтве".

"Стан гандлёва-эканамічных адносін дае нам магчымасць ставіць перад сабой вельмі амбіцыйныя мэты", - упэўнены намеснік міністра. Па выніку мінулага года тавараабарот амаль дасягнуў $1 млрд, а на бліжэйшыя гады стаіць задача нарасціць яго да $1,5 млрд. "Відавочна, што гэта запатрабуе намаганняў усіх: міністэрстваў, гандлёвых палат, бізнес-асацыяцый і самае галоўнае - непасрэдна дзелавых колаў Беларусі і Турцыі. Сваю задачу мы бачым не толькі ў росце тавараабароту, але і ў стварэнні ўмоў для вялікіх інвестыцыйных і кааперацыйных праектаў. Важным крокам у гэтым напрамку стала адкрыццё сумеснага прадпрыемства ў Турцыі па вытворчасці трактароў", - дадаў ён.

Андрэй Дапкюнас асабліва падкрэсліў значэнне асабістых кантактаў для паспяховага развіцця адносін паміж краінамі. У сувязі з гэтым ён высока ацаніў персанальную ролю пасла Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілваны Дарамы. "Яна з'яўляецца тым чалавекам, які за 4 гады знаходжання ў краіне напоўніў вялікія палітычныя, эканамічныя планы сілай сваёй душы", - сказаў ён.

Кіраўнік турэцкай дыпмісіі таксама адзначыла асаблівы ўзровень супрацоўніцтва паміж краінамі. "Міжнародныя адносіны ў сучасным свеце характарызуюцца крызісамі і канфліктамі. Таму мы надаём вялікае значэнне нашай мадэлі супрацоўніцтва з Беларуссю. Наш дыялог заснаваны на ўзаемаразуменні, узаемным даверы і павазе. Мы захоўваем агульныя інтарэсы нашых дзяржаў і народаў", - падкрэсліла яна.

Важным складнікам адносін паміж дзвюма краінамі з'яўляюцца эканамічныя сувязі. Турэцкія кампаніі ўжо добра зарэкамендавалі сябе на беларускім рынку. У бліжэйшы час, паводле слоў пасла, плануе пашырыць сваю прысутнасць турэцкая тэлекамунікацыйная кампанія Turkcell, турэцкія авіялініі павялічаць колькасць рэйсаў у Стамбул з 1 сакавіка да 14 на тыдзень, а з чэрвеня - да 20 на тыдзень.

Кезбан Нілвана Дарама прызналася, што правяла ў Беларусі чатыры цудоўныя гады і пакідае краіну ў сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі з вялікай любоўю да беларускага народа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс