9 кастрычніка, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Расіі дынамічна развіваюцца, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным на палях Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі важна выкарыстоўваць усе магчымасці, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны, якія дынамічна развіваюцца. Кіраўнікі дзяржаў вельмі часта размаўляюць, мы з вамі ў цесным кантакце, гэта вельмі добра", - сказаў Раман Галоўчанка.
Кіраўнік беларускага ўрада прапанаваў калегу на сённяшняй сустрэчы "зверыць гадзіннікі па перспектывах бліжэйшага супрацоўніцтва".
Міхаіл Мішусцін у сваю чаргу адзначыў, што сёння на пасяджэнні ЕМПС удалося вырашыць шэраг пытанняў, абмеркаваць стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. У сувязі з гэтым ён падзякаваў беларускаму боку, які старшынствуе, за праведзеную работу.