VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Май 2020

Адмова ад спынення прадпрыемстваў на фоне пандэміі добра паўплывала на беларускую эканоміку - эксперт

Адмова ад спынення прадпрыемстваў на фоне пандэміі добра паўплывала на беларускую эканоміку - эксперт
Фота з архiва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на фоне пандэміі не стала спыняць прадпрыемствы і закрываць граніцы. І гэта ў выніку добра паўплывала на сітуацыю. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Васіль Гурскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У краіне прыняты ўжо комплекс першачарговых мер па падтрымцы эканомікі, распрацоўваюцца дадатковыя. "Самай дзейснай мерай з'яўляецца ўзважаная палітыка кіраўніцтва адносна эпідэміялагічнай сітуацыі. Не былі спынены вытворчасці, закрыты граніцы. І гэта вельмі добра паўплывала на сітуацыю. Многія замежныя аналітыкі адзначаюць, што Беларусь пацярпела ў найменшай ступені", - сказаў Васіль Гурскі.

"Страты, што панесла Беларусь, непараўнальна меншыя, чым у іншых краінах, якія закрылі свае вытворчасці, граніцы, а цяпер спрабуюць зноў усё наладзіць, аднавіць эканамічныя сувязі. Гэта патрабуе дадатковых сродкаў", - дадаў ён.

Разам з тым праблемы ёсць, і крызісныя з'явы ў сусветнай эканоміцы не могуць не паўплываць на беларускую. У сувязі з гэтым, лічыць Васіль Гурскі, трэба ўдзяляць больш увагі падтрымцы экспарту і экспартна арыентаваных прадпрыемстваў. Эксперт таксама за ўзважаны і асцярожны падыход у частцы прадастаўлення падатковых ільгот. У гэтым выпадку, на яго думку, трэба захоўваць баланс інтарэсаў бізнесу і бюджэтнай сферы.

Дырэктар Інстытута эканомікі НАН прыняў удзел у сённяшнім пасяджэнні секцыі навукова-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі. Вучоныя, прадстаўнікі бізнес-супольнасці і дзяржорганаў абмеркавалі асноўныя напрамкі стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі ў сучасных умовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход