Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Врс 2014

Адміністратар ПРААН Кларк высока ацаніла ролю Беларусі ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне

Адміністратар ПРААН Кларк высока ацаніла ролю Беларусі ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне

24 верасня, Нью-Ёрк /Кар. БЕЛТА/. Адміністратар ПРААН Хелен Кларк высока ацаніла ролю Беларусі ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне і падзякавала за прынятыя беларускім кіраўніцтвам канкрэтныя захады па аказанні дапамогі ўкраінскім бежанцам, якія знаходзяцца ў Беларусі. Аб гэтым яна заявіла на сустрэчы ў Нью-Ёрку з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Субяседнікі выказалі задаволенасць плённым супрацоўніцтвам і дамовіліся прадоўжыць рэалізацыю праграм і праектаў ПРААН у Беларусі ў адпаведнасці з нацыянальнымі прыярытэтамі развіцця. Агаворана неабходнасць прадаўжэння міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва пры каардынуючай ролі ПРААН. Хелен Кларк выказала ўдзячнасць за арганізацыю яе візіту ў Беларусь у маі гэтага года і пацвердзіла, што ўсе дасягнутыя ў яго ходзе дамоўленасці будуць выкананы.

Хелен Кларк таксама асобна адзначыла, што з'яўляецца актыўным прыхільнікам пашырэння інтарэсаў Беларусі ў адносінах з іншымі краінамі і арганізацыямі, уключаючы СГА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс