Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Ліп 2015

Ада Філіп-Сліўнік: Уклад Беларусі ў падтрыманне бяспекі ў рэгіёне з'яўляецца істотным

8 ліпеня, Любляна /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Уклад Беларусі ў падтрыманне бяспекі ў рэгіёне з'яўляецца істотным. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Славеніі Ада Філіп-Сліўнік.

"Славенія вельмі цэніць ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, - сказала Ада Філіп-Сліўнік. - Відавочна, што Беларусь стала эфектыўнай перагаворнай пляцоўкай для абмеркавання гэтай праблематыкі. Зброя ўжо не так моцна "гаворыць", як раней". На яе думку, галоўнае, "каб мінскія дамоўленасці былі поўнасцю рэалізаваны".

Прадстаўнік славенскага МЗС пераканана, што "Беларусь знайшла сваё месца паміж Усходам і Захадам і з'яўляецца своеасаблівым мостам". Ада Філіп-Сліўнік раней была Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Беларусі па сумяшчальніцтве і добра ведае нашу краіну. "Славенія ў рамках ЕС аддае свой голас за Беларусь, у тым ліку што датычыцца змякчэння санкцый і лібералізацыі візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС", - падкрэсліла прадстаўнік славенскага Міністэрства замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі