Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Врс 2018

Абмежаванне паставак расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць прынцыпы Дагавора аб ЕАЭС - Рыбакоў

Абмежаванне паставак расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць прынцыпы Дагавора аб ЕАЭС - Рыбакоў

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне забароны і абмежаванняў у пытанні паставак расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць асноўныя прынцыпы Дагавора аб стварэнні ЕАЭС. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.

"У шэрагу расійскіх СМІ прагучала інфармацыя з каментарыем міністра энергетыкі РФ Аляксандра Новака аб тым, што эканамічнай мэтазгоднасці ў тым, каб пастаўляць расійскія нафтапрадукты ў Рэспубліку Беларусь няма, таму што яны проста могуць рээкспартавацца. Такія заявы, лічым, маюць на мэце паўплываць на ход перагаворнага працэсу і пазбаўлены канструктыўнасці", - адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Ён падкрэсліў, што сваю пазіцыю і аргументы перагаворшчыкі з беларускага боку агучваюць на кансультацыях і не маюць намер трансліраваць іх у СМІ да завяршэння перагаворнага працэсу і падпісання адпаведных дакументаў.

На гэты момант беларускі і расійскі бакі знаходзяцца ў стадыі збліжэння пазіцый па вызначэнні індыкатыўных балансаў на 2019 год. Уся работа па пастаўках расійскіх нафтапрадуктаў вядзецца выключна ў прававым полі. Беларусь выконвае ў поўным аб'ёме ўзятыя на сябе абавязацельствы.

"Увядзенне забароны і абмежаванняў у гэтым пытанні парушыць асноўныя прынцыпы Дагавора аб стварэнні ЕАЭС. Адсутнасць сыравіны знізіць загрузку асобных прадпрыемстваў, што негатыўна паўплывае на канкурэнтаздольнасць беларускай нафтахімічнай прадукцыі", - сказаў на заканчэнне Андрэй Рыбакоў.

Перагаворы па пытаннях далейшага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы будуць прадоўжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс