Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Стд 2018

Аб'яўлены склад беларускай зборнай на Алімпіяду ў Пхёнчхан

Аб'яўлены склад беларускай зборнай на Алімпіяду ў Пхёнчхан

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошнія рэзультаты беларускіх атлетаў выклікаюць аптымізм перад Алімпіядай. Аб гэтым расказаў сёння на прэс-канферэнцыі шэф беларускай місіі ў Пхёнчхане, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты момант спартсмены выйшлі на фінішны этап падрыхтоўкі. Праведзена вялікая работа, якая прайшла пры падтрымцы кіраўніка НАК Аляксандра Лукашэнкі і ўрада Беларусі. У Гульнях беларусы прымуць удзел у спаборніцтвах па шасці відах спорту. Усяго ў Беларусі 28 ліцэнзій. Рэзультаты атлетаў на апошніх стартах на Кубках свету выклікаюць аптымізм перад стартам Алімпіяды", - сказаў Аляксандр Баравуля.

На XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у біятлоне выступяць: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі; у фрыстайле Беларусь прадставяць: Антон Кушнір, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Ала Цупер, Ганна Гуськова, Аляксандра Раманоўская. У лыжных гонках на сваю сёмую Алімпіяду паедзе Сяргей Далідовіч, а таксама Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава. У гарналыжным спорце Беларусь прадставяць Марыя Шканава і Юрый Данілачкін. У канькабежным спорце выйдуць на лядовы авал Марына Зуева і Ігнат Галавацюк. У шорт-трэку Беларусь прадставіць Максім Сяргееў.

Першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч падкрэсліў, што падрыхтоўка вялася на працягу апошніх чатырох гадоў. "Упэўнены, у Пхёнчхан Беларусь адпраўляе самых дастойных атлетаў, якія змогуць дастойна прадставіць нашу алімпійскую зборную", - адзначыў ён.

У ходзе прэс-канферэнцыі была прадстаўлена спартыўная экіпіроўка беларускіх алімпійцаў. Пры стварэнні калекцыі кампаніяй Audimas адлюстравана спадчына мінулага, вопыт гістарычных традыцый, спалучаючы ў сабе чырвоны, чорны і белы колеры, а таксама арнамент дзяржаўнага сцяга.

Перадавая група беларускай дэлегацыі з чатырох чалавек вылятае з Мінска 27 студзеня. 1 лютага адкрываецца алімпійская вёска, і шэфу місіі трэба будзе вырашыць на месцы пытанні арганізацыі штаба, агледзець жылыя памяшканні і медыцынскі блок.

XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. Усяго на Гульнях будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па 15 дысцыплінах. Медальныя надзеі ў беларускай камандзе ў першую чаргу звязваюцца з выступленнем у біятлоне і фрыстайле.

На Алімпіядзе ў 2014 годзе ў Сочы ў актыве беларускай каманды было пяць залатых узнагарод, якія заваявалі Дар'я Домрачава (тры медалі), фрыстайлісты Антон Кушнір і Ала Цупер, а таксама бронзавая ўзнагарода біятланісткі Надзеі Скардзіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс