У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Стд 2018

Аб візавых працэдурах і прыярытэтах партнёрства - Віктарын расказала аб супрацоўніцтве Беларусі і ЕС

Аб візавых працэдурах і прыярытэтах партнёрства - Віктарын расказала аб супрацоўніцтве Беларусі і ЕС

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын разлічвае на далейшае развіццё адносін, у тым ліку завяршэнне работы над пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму і падпісанне дакумента аб Прыярытэтах партнёрства паміж Беларуссю і ЕС. Аб гэтым дыпламат расказала на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Аб увядзенні Беларуссю пяцідзённага бязвізу

У Беларусі ўжо амаль год дзейнічае рэжым бязвізавага ўезду для грамадзян вялікай колькасці дзяржаў, уключаючы краіны Еўрасаюза. Андрэа Віктарын назвала гэта вельмі пазітыўным крокам з боку беларускіх улад. "Дзякуючы яму ваша краіна становіцца больш вядомай і даступнай. Ужо лягчэй у яе прыехаць, пазнаёміцца з яе прыродай, гісторыяй, яе дружалюбнымі людзьмі. Гэты крок можна назваць вельмі паспяховым", - сказала яна.

Аб перспектывах спрашчэння візавага рэжыму з ЕС

Паводле слоў дыпламата, у гэтым пытанні яшчэ ёсць пэўныя тэхнічныя пытанні, якія неабходна вырашыць. Перагаворы працягваюцца. Апошні іх раўнд адбыўся ў снежні ў Бруселі. "Мы рыхтуемся да наступнага раўнда, які будзе прымаць беларускі бок. Даты пакуль не вызначаны, таму мы чакаем запрашэння. Вельмі спадзяюся, што мы вырашым апошнія тэхнічныя пытанні і завершым работу над пагадненнем", - заявіла Андрэа Віктарын.

Аб перагаворах па Прыярытэтах партнёрства

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС канстатавала, што ў апошнія два гады адбылося адчувальнае паляпшэнне адносін і пашырэнне ўзаемадзеяння з Беларуссю. З'явіўся вельмі важны інструмент - Каардынацыйная група, якая абмяркоўвае ўвесь спектр пытанняў, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Апошняе пасяджэнне гэтай групы адбылося ў снежні мінулага года ў Бруселі.

"Дзякуючы Каардынацыйнай групе з'яўляецца магчымасць для пашырэння супрацоўніцтва. Еўрапейскі саюз падвоіў аб'ём прадастаўляемай Беларусі дапамогі. Акрамя таго, цяпер мы знаходзімся на заключным этапе перагавораў аб Прыярытэтах партнёрства, - сказала яна. - Прыярытэты партнёрства стануць першым дакументам, які будзе падпісаны Беларуссю і ЕС. Гэта вельмі важны крок, які дасць нам магчымасць пашырыць наша супрацоўніцтва. Паглядзім, як нашы адносіны будуць развівацца ў далейшым".

"Важна тое, што мы прытрымліваемся пакрокавай стратэгіі. З такім падыходам згодна Беларусь. Зразумела, я спадзяюся, што ўлады Беларусі таксама зробяць канкрэтныя крокі - і гэта неабходна для далейшага паляпшэння адносін - у галіне грамадзянскіх правоў, дэмакратызацыі і вяршэнства права", - дадала Андрэа Віктарын.

Аб міжнароднай ролі Беларусі

"На мой погляд, Беларусь сапраўды шмат чаго робіць для развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва. Гэта вельмі важна. Гэта высока цэніць Еўрапейскі саюз. Таксама мы цэнім вельмі канструктыўную пазіцыю Беларусі адносна канфлікту ва Украіне. З майго пункту гледжання, рэгіянальнае супрацоўніцтва значна актывізавалася", - заявіла дыпламат.

Яна адзначыла, што Беларусь больш актыўней працуе ў рамках "Усходняга партнёрства", і выказала меркаванне, што праведзены ў Бруселі саміт стаў яшчэ адной вяхой у супрацоўніцтве. "Беларусь адыграла вельмі канструктыўную ролю ва ўсіх абмеркаваннях у рамках саміту. Вельмі важна садзейнічаць гэтаму супрацоўніцтву, паколькі яно, акрамя ўсяго, адкрывае дзверы для прамога супрацоўніцтва з суседзямі", - падкрэсліла Андрэа Віктарын.

Гэта датычыцца трансгранічнага супрацоўніцтва з краінамі Балтыі, Польшчай, а таксама з Украінай, дадала яна. Акрамя таго, гэта супрацоўніцтва дае дадатковыя магчымасці для вырашэння пытанняў, што ўяўляюць узаемны інтарэс, такіх як змяненне клімату, энергаэфектыўнасць, а таксама для садзейнічання развіццю лічбавых рынкаў. "Тут у Беларусі ёсць вялікі патэнцыял для таго, каб адыграць вельмі важную ролю", - упэўнена кіраўнік прадстаўніцтва ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс